17-гадовы жыхар Глуска нелегальна зарабіў на крыптавалюце 86 тысяч рублёў
Сілавікі выявілі 17-гадовага жыхара Глуска, які займаўся незаконным абаротам крыптавалюты, паведамляе прэс-служба МУС.
Свае паслугі навучэнец каледжа аказваў на працягу года.
За гэты час ён здолеў зарабіць больш за 86 тысяч рублёў.
У дачыненні да непаўналетняга склалі пратакол. Яму пагражае буйны штраф, а таксама канфіскацыя ў даход дзяржавы ўсіх грошай, якія прайшлі праз крыптакашалёк.
Каментары