Грамадства

Селяніна з-пад Драгічына зноў затрымалі

Уладальнік гаспадаркі з вёскі Людвінава Драгічынскага раёна Уладзімір Казека зноў быў затрыманы 28 кастрычніка. Дома ў яго адбыўся ператрус, таксама вынялі аргтэхніку.

Пасля праверкі тэлефона яго затрымалі па арт. 19.11 ч. 2 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі) за старыя падпіскі.

30 кастрычніка ў судзе Іванаўскага раёна яго арыштавалі на 15 сутак. Справу разглядаў суддзя Мікалай Стасевіч. З моманту затрымання Уладзіміра ўтрымліваюць у ІЧУ Іванаўскага раёна, піша «Вясна».

Уладзіміра раней затрымлівалі 9 мая 2023 года на памежным пераходзе Тэрэспаль—Брэст, калі ён вяртаўся ў Беларусь. Тады яго тройчы запар судзілі па ч.2 арт. 19.11 КаАП. У чэрвені ён выйшаў на волю пасля 43 сутак арышту. Пасля трэцяга суда Уладзімір абвясціў галадоўку і трымаў яе, пакуль не выйшаў на волю.

Адрас для падтрымкі: ІЧУ АУС Іванаўскага раёна. Іванава, вул. Леніна, 17.

Каментары

Якія звесткі пра нас захоўвае Telegram і што можа змяніцца для карыстальнікаў, калі ён стане раскрываць іх спецслужбам?5

Якія звесткі пра нас захоўвае Telegram і што можа змяніцца для карыстальнікаў, калі ён стане раскрываць іх спецслужбам?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус, які галадаў у Літве з-за нявыдачы аўтамабіля, спыніў акцыю і вяртаецца дадому1

«Адсылае да геральдычнай традыцыі рускага акупанта». У Беластоку хочуць адмовіцца ад герба з Пагоняй13

Затрымалі мужа і жонку за ўдзел у пратэстах 2020-га1

Беларускамоўнай айцішніцы з EPAM, якая вярнулася з Грузіі, пагражае да дзесяці гадоў калоніі19

Прэзідэнтам Шры-Ланкі абралі лідара марксісцка-ленінскай партыі1

«Чарговае сведчанне падтрымкі захопніцкай вайны». МЗС Украіны абурылася сустрэчай Лукашэнкі з Пушыліным4

У Расіі барда-«антыфашыста», які выступаў у «ДНР», судзілі за адмаўленне Халакосту3

Палітзняволеную Аксану Ляпко асудзілі на тры гады калоніі

Топ-10 краін, куды інвестуюць беларускія кампаніі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія звесткі пра нас захоўвае Telegram і што можа змяніцца для карыстальнікаў, калі ён стане раскрываць іх спецслужбам?5

Якія звесткі пра нас захоўвае Telegram і што можа змяніцца для карыстальнікаў, калі ён стане раскрываць іх спецслужбам?

Галоўнае
Усе навіны →