15 сутак арышту прысудзілі 69-гадоваму Анатолю Трубкіну, бацьку актывіста з Наваполацка Аляксея Трубкіна, паведаміла радыё «Рацыя».
Анатоля Трубкіна затрымалі падчас ператрусу ў ягонай кватэры ў Наваполацку. Мужчына — інвалід па зроку, хварэе на дыябет, нядаўна перанёс інсульт.
Ператрус у кватэры бацькоў Аляксея Трубкіна, які не жыве ў Беларусі з 2006 года, зрабілі 30 лістапада. Перад тым бацькі Трубкіна атрымлівалі лісты на яго імя са Следчага камітэта, падатковай інспекцыі і ваенкамата.
Каментары