Днямі ў Мінску пабачыла свет новая кніга пісьменніка і краязнаўцы са Слоніма Сяргея Чыгрына. Выданне «Верыў у Беларусь. Аляксандр Герасіменка» прысвечана жыццю і дзейнасці першага кіраўніка Мінска ў незалежнай Беларусі Аляксандра Герасіменкі (1946—2017), піша «Газета Слонімская».
Аляксандр Герасіменка ў свой час быў намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, паслом Беларусі ў Балгарыі, Грэцыі і Латвіі, кіраўніком Рады старэйшын Мінскага гарвыканкама. Пасаду старшыні Мінскага гарвыканкама ён займаў у 1991—1995 гадах.
У кнігу ўваходзяць успаміны калег і сяброў палітыка, выбраныя інтэрв’ю з ім розных гадоў і фотаздымкі з фамільных архіваў Аляксандра Герасіменкі, яго сваякоў і сяброў.
Новая кніга Сяргея Чыгрына выйшла накладам у 200 асобнікаў і будзе распаўсюджвацца на прэзентацыях, адзначыў аўтар.
Каментары