У міліцыі патлумачылі, калі пакараюць за інтымныя фота ў перапісцы, а калі не
Ці давядзецца адказваць за распаўсюджванне парнаграфіі, калі камусьці ў асабістай перапісцы адправіў пікантныя здымкі, а потым быў вымушаны звярнуцца ў міліцыю, бо суразмоўца пачаў патрабаваць грошай і пагражаць выкласці здымкі на ўсеагульны агляд?
Як піша «Наш край», людзі, якія становяцца абʼектамі шантажу, асцерагаюцца звяртацца ў міліцыю, каб абараніцца ад вымагальнікаў. Бо баяцца, што давядзецца самім адказваць па законе за распаўсюджванне парнаграфіі.
Як паведамілі выданню ў Баранавіцкім ГАУС, пакуль здымкі будуць заставацца толькі ў асабістай перапісцы, гэта нічым не пагражае таму, хто іх адправіў.
Калі ж яны сапраўды стануць даступнымі неабмежаванай колькасці інтэрнэт-карыстальнікаў, а спецыяльная экспертыза пацвердзіць іх парнаграфічны характар, адказаць давядзецца.
За выраб і распаўсюджванне парнаграфіі прадугледжана крымінальная адказнасць аж да пазбаўлення волі на тэрмін да 4 гадоў.
Нядаўна ў канале тэлеграм-канале кіраўніка Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алега Гайдукевіча зʼявіўся дыкпік, але ніякага пакарання за гэта старшыня кішэннай партыі не панёс.
Каментары