Эканоміка

Стала вядома, колькі беларусаў закране новы падатак на звышдаходы і за якія аўто давядзецца плаціць больш

Сябра пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Святлана Барташ расказала, якія нормы плануецца ўвесці ў справе новага падатку на звышдаходы для фізічных асоб.

«Плануецца ўстанаўленне стаўкі падаходнага падатку ў памеры 25% у адносінах да часткі даходаў фізічных асоб звыш 200 тысяч рублёў у год. Калі казаць пра тых, на каго накіраваная гэтая норма, то, паводле нашых ацэнак, гэта каля 2 тысяч чалавек», — расказала Барташ.

Яшчэ адна навіна — павелічэнне падатковай нагрузкі для ўладальнікаў люксавых аўтамабіляў («Мерседэс», «Аўдзі», БМВ, «Бэнтлі», «Ролс-Ройс», «Лексус», «Паршэ», «Кадылак», «Джып», «Ленд Ровэр», «Ягуар») з тэрмінам эксплуатацыі не большым за тры гады з даты іх выпуску. Да такіх аўто будзе прымяняцца стаўка транспартнага падатку, павялічаная ў 10 разоў.

Падаткі падымуць і для некаторых арганізацый:

«Прадугледжана павелічэнне стаўкі падатку на прыбытак, якая перавышае 25 мільёнаў рублёў на год, да 25%. Паводле папярэдніх прагнозаў, такое павелічэнне закране толькі 155 арганізацый з прыкладна 38 тысяч плацельшчыкаў», — сказала Барташ.

Чытайце таксама:

На дзяржТБ патлумачылі, навошта ўводзяць падатак на багацце

Выйшаў рэйтынг краін з падаткаабкладаннем «як у пекле». Беларусь заняла там першае месца 

Транспартны падатак на мапеды і скутары трэба будзе плаціць у 2023 годзе

Багатыя таксама плачуць. У Беларусі хочуць увесці падатак на звышпрыбыткі і дарагія аўто

Каментары

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы9

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі афрыканцаў падманам прымусілі будаваць беспілотнікі2

Міністр абароны Ізраіля паабяцаў, што атака на Іран будзе «смяротнай, дакладнай і нечаканай»4

Сіноптыкі анансавалі моцныя дажджы на пятніцу1

Мінск патанае ў густым тумане1

Беларуска выйграла конкурс «Місіс Сусвет 2024»12

Дроны УСУ атакавалі вайсковы аэрадром у Адыгеі

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы9

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Галоўнае
Усе навіны →