Суддзя суда горада Наваполацка Зінаіда Балаболава 7 верасня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках пастанавіла арыштаваць на 15 сутак удзельніка валанцёрскага атрада «Сэрца Паліміра», работніка аддзела кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі гэтага прадпрыемства Юрыя Лінкевіча, паведаміла «Віцебская Вясна».
Пры апытанні ў судовым пасяджэнні мужчына прызнаўся ў тым, што ён на відэахостынгу YouTube меў падпіскі на каналы «Краіна для жыцця», «NEXTA Live». Там ён знаёміўся з навінамі. Пра тое, што названыя суполкі прызнаныя ўладамі экстрэмісцкімі, яму было вядома.
Для вынясення адміністрацыйнага спагнання для суддзі Балаболавай было дастаткова прызнання Лінкевіча. І таму яна на падставе ч.2 арт. 19.11 КаАП пакарала мужчыну арыштам тэрмінам на пятнаццаць сутак.
Каментары