Грамадства

У Брэсце сілавікі затрымалі інжынера, абвінавачваюць у здымках вайсковай тэхнікі. Як на яго маглі выйсці?

У Брэсце сілавікі затрымалі інжынера-энергетыка — яго вінавацяць у адпраўцы ў чат відэа з вайсковай тэхнікай.

Аляксандр Бойка. Фота: ягоная старонка Укантакце (архіўная копія)

Затрыманаму Аляксандру Бойку 36 гадоў. Згодна з інфармацыяй з ягоных сацсетак, ён раней працаваў у кампаніі «Санта Брэмар». У відэа, запісаным сілавікамі, ён кажа, што працуе інжынерам-энергетыкам. У мужчыны ёсць жонка і трое непаўналетніх дзяцей.

Паведамляецца, што пасля пачатку вайны ён выкладаў відэа з перасоўваннямі вайсковай тэхнікі РФ у тэлеграм-чат. Гаворка пра тэлеграм-чат блогера Аляксандра Рыкава, які мае псеўданім BalaganOff. Фактычна, толькі гэтым ён і прыцягнуў увагу — каментары ў адкрытых чатах заўжды ў адкрытым доступе і нават калі іх выдаліць, то яны могуць захавацца ў архівах сілавікоў.

У відэа ГУБАЗіКа затрыманы мужчына кажа, што выклаў відэа пра перасоўванне ваеннай тэхнікі, бо перажываў, што Беларусь можа ўступіць у вайну ва Украіне.

Цяпер Аляксандр затрыманы. ГУБАЗіКаўцы сцвярджаюць, што супраць яго завялі крымінальную справу.

Як яго маглі адшукаць?

Ёсць некалькі шляхоў. Проста «зліўнымі» тэлеграм-ботамі ягоны акаўнт не «б'ецца».

Яго маглі адшукаць, бо ён карыстаўся старым акаўнтам, 2017 года, калі ў тэлеграме не было магчымасці адключыць пошук па нумары для незнаёмцаў. Гэтым амаль напэўна карысталіся спецслужбы для напаўнення ўласных базаў.

Таксама ён мог выпадкова выдаць свае персанальныя звесткі ў нейкім непалітычным чаце накшталт «Барахолка Брэст» або «Мяжабай (Брэст)», а таксама ў чатах па перавозках, у якіх ён быў.

Зачэпкай магло быць відэа, якое ён выкладаў у адзін чатаў — па ім можна зразумець, якая ў яго марка машыны, а ў метаданых «зашытыя» дакладныя каардынаты здымак. Метаданыя не заціраюцца для відэа, якія вы загружаеце ў тэлеграм у выглядзе файлаў.

Яшчэ адзін варыянт — яго не шукалі, а натыкнуліся на яго выпадкова. Гэта магло адбыцца падчас затрымання з іншай нагоды або праз іншага затрыманага чалавека, у якога ён быў у кантактнай кніжцы або сярод дыялогаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Айцішнік з EPAM, які жыве ў ЗША, наведаў Беларусь. Цяпер яму пагражае да сямі гадоў калоніі

Айцішнік з EPAM, які жыве ў ЗША, наведаў Беларусь. Цяпер яму пагражае да сямі гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

У Чыжоўскім вадасховішчы вылавілі 15-кілаграмовага сома. Рыбіну даганялі на маторы

Па памілаванні выйшла на свабоду Таццяна Ліннік

Эрдаган: Вяртанне Крыма Украіне — патрабаванне міжнароднага права12

У Мінску адчуваецца пах гару, а неба зацягнута смугой1

Беларускі бодзібілдар, які харчаваўся сем разоў на дзень, памёр у 36 гадоў14

Украіну штурхаюць да плана Б — The Wall Street Journal14

У Нямеччыне знайшлі скрадзены трактар ​​«Беларус». Злодзеі перафарбавалі яго — новы колер прывёў гаспадароў у шаленства5

У Варонежы будуць судзіць беларуса, які «здзейсніў дыверсію супраць Расіі»5

Па заканчэнні следства Паліну Шарэнда-Панасюк этапавалі ў карцар

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішнік з EPAM, які жыве ў ЗША, наведаў Беларусь. Цяпер яму пагражае да сямі гадоў калоніі

Айцішнік з EPAM, які жыве ў ЗША, наведаў Беларусь. Цяпер яму пагражае да сямі гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →