Бацьку палітзняволенага падлетка Мікіты Залатарова арыштавалі шосты раз запар. За кратамі ён з 8 жніўня
Міхаіла Лапунова 23 кастрычніка асудзілі ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля. Яго зноў абвінавацілі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Гэтым разам яго справу разглядала суддзя Таццяна Волкава. Вынік суда пакуль невядомы, піша «Гомельская вясна». Але на волю ён не выйшаў.
Міхаіл быў затрыманы 8 жніўня і з таго часу бесперапынна знаходзіцца за кратамі.
Сын Лапунова — Мікіта Залатароў — адзін з наймалодшых затрыманых у выніку пратэстаў 2020 года. Агульны тэрмін пакарання для яго склаў 4 гады і 6 месяцаў выхаваўчай калоніі.
Падтрымаць палітвязня: ІЧУ УУС Гомельскага райвыканкама. 246027, Гомель, Міжгародняя, 26, Міхаіл Рыгоравіч Лапуноў
Каментары