Усяго патроху22

У Жодзіне камунальнікі імітавалі касьбу па жоўтай лістоце, бо «атрымалі заданне з пэўным аб'ёмам працы» ВІДЭА

На праспекце Міру ў Жодзіне работнік ЖКГ трымерам апрацаваў зону, дзе ляжыць апалае лісце. Па словах відавочцаў, гэта адбывалася 19 кастрычніка. Мясцовы жыхар заўважыў дзіўнае дзеянне і зняў яго праз акно, паведамляе выданне Ex-press.by.

«Гэта ж трэба, за ўсё лета ў нас толькі пару разоў працавала газонакасілка, трава была да пояса. А тут такое: работнік ЖЭУ на самай справе косіць лісце», — расказалі відавочцы.

@expressby Работник ЖКХ косит траву под окнами дома на проспекте Мира в Жодино. #expressby #видеоновости #Жодино #zhodino #жкх ♬ трава у дома by земляне - vēdros dāria

Падобныя дзеянні назіраюцца не ўпершыню, такія фота і відэа з Жодзіна і Барысава дасылалі чытачы Ex-press.by і летась.

Работнік ЖКГ косіць траву ў 8-м мікрараёне Жодзіна. Фота: архіў Ex-press.by

У пачатку лістапада 2021 года такую ж працу камунальнікаў назіралі ў Барысаве.

«Касцы не вінаватыя, што апалае лісце не паспелі прыбраць. А свае абавязкі яны павінны выканаць, бо раніцай на планёрцы атрымалі заданне з пэўным аб'ёмам працы, якую трэба зрабіць», — пракаментавалі відэа ва УП «Жыллё».

Каментары2

  • а дзе трава-то?
    24.10.2023
    косяць зайцы траву дрын-траву пад лісцем і ў снег і ў дождж
  • Woodoo Cult
    24.10.2023
    Вот она вся суть лукашизма.

Затрымалі Ігара Ільяша, мужа палітзняволенай Кацярыны Андрэевай3

Затрымалі Ігара Ільяша, мужа палітзняволенай Кацярыны Андрэевай

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраільская дзяўчына выратавалася падчас нападу ХАМАСа на фестываль, але праз год скончыла жыццё самагубствам27

У Бабруйску ў бабулі на ноўтбуку не працаваў скайп. Майстар узяў з яе за рамонт 1130 рублёў9

Лукашэнка хоча пабудаваць хуткасную магістраль ад Масквы да Берліна21

У Мінскі заапарк пераехаў леапард, якога вывезлі з акупаванага расіянамі Сватава

«Ведаем мы вашы інтэрнэты». Актывіст паставіў на польска-беларускай мяжы плакат з інфармацыяй аб рэпрэсіях у Беларусі4

Лукашэнка хоча, каб беларусы будавалі жыллё ў неперспектыўных вёсках9

Расійскія хакеры гадамі сачылі за Грузіяй — Bloomberg

Лукашэнка зноў патрабуе прывесці ў парадак дарогі ў раённых цэнтрах1

Як атрымаць шэнгенскую візу ў Беларусі самастойна. Практыка і парады7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі Ігара Ільяша, мужа палітзняволенай Кацярыны Андрэевай3

Затрымалі Ігара Ільяша, мужа палітзняволенай Кацярыны Андрэевай

Галоўнае
Усе навіны →