«Для нас гэта больш родныя каманды, больш цікавыя». Дырэктар тэлеканала «Беларусь 5» поўны аптымізму: чэмпіянат Расіі глядзяць лепш, чым прэм'ер-лігу
Дырэктар спартыўнага тэлеканала «Беларусь 5» Павел Булацкі расказаў у праграме «Вынікі тыдня» на канале «Беларусь 5», як ягоны канал працуе ва ўмовах санкцыйных абмежаванняў. Аказалася, што санкцыі і тут толькі на карысць.
Булацкаму задалі пытанне, як канал збіраецца выходзіць са складанай сітуацыі, якая склалася ў апошнія тры-чатыры гады, калі адзін за другім прыйшлі кавід і санкцыі, у выніку чаго цяпер беларускаму тэлебачанню практычна закрыты выхад на еўрапейскі медыярынак.
«Усё, што нас не забівае, робіць нас мацнейшымі. Калі шчыра, то калі мы ўжо перажылі часы кавіду, калі сусветны спорт наогул стаў, перажылі пандэмію, то ніякія санкцыі нас не спыняць у развіцці.
Мы паказваем тое, што замяняе ранейшы прадукт, і гэта не моцна адбіваецца на нашых рэйтынгах.
Напрыклад, на працягу доўгіх гадоў мы паказвалі чэмпіянат Англіі. А сёння мы паказваем чэмпіянат Расіі па футболе. Для нас саміх гэта стала нечаканасцю, што яго глядзяць нават лепш. У адзін цудоўны дзень у нас у сетцы вяшчання стаяў матч «эль-класіка» «Барселона» — «Рэал», а адразу пасля яго стаяў паядынак «Зеніт» — «Спартак».
Дык вось па долі тэлепраглядаў у нашай краіне сустрэча расійскага чэмпіянату аказалася нават вышэйшай, чым «эль-класіка», якое глядзяць ва ўсім свеце. Для нас гэта больш родныя каманды, больш цікавыя», — заявіў Булацкі.
Страты «Беларусь 5», паводле яго, нязначныя, і хоць у рэйтынгу канал крыху саступае, але хутка ўсё мае наладзіцца.
Варта адзначыць, што пасля таго, як з-за санкцый каналу «Беларусь 5» стала складана набываць аўтарскія правы на паказ сусветных спаборніцтваў, кіраўніцтва канала стала практыкаваць пірацкія трансляцыі.
«Энкавэдэшнік амаль плача, што гінуць невінаватыя». Водгук на фільм «На іншым беразе». І на мора памылак у ім
«Дзе беларускі дзяржаўны штучны інтэлект?» Азаронак з Пятроўскім даказвалі, чым сілавікі карыснейшыя за праграмістаў, не абышлося без істэрыкі
«Адважна выйшлі на перадавую»: як «Патрыёты Беларусі» вучаць школьнікаў любіць краіну
Каментары
Але ж АПЛ ці Серыя А, з якой пачыналі трансляцыі Топ-5, як былі лепшымі лігамі свету, так і застаюцца. Ізаляваная ад еўрафутбола расейская "ліга прыколаў" як была дном з дамоўнымі гульнямі і z-фашыстамі на трыбунах, так і застаецца таксама. Астатняе - справа густу.