Грамадства22

Мінчук аддаў сваю картку сяброўцы жонкі. Яна скрала 6000 рублёў

Нейкі падвох уладальнік карты заўважыў толькі пасля трэцяга разу.

Аднойчы жанчына зайшла ў госці да сяброўкі. Муж гаспадыні чамусьці вырашыў, што перадаць карту прыяцельцы жонкі і адправіць яе ў краму — добрая ідэя. Да таго ж ён на ўсялякі выпадак назваў жанчыне PIN-код ад карты.

Сяброўка жонкі ў краму схадзіла, пакупкі прынесла. Але, акрамя гэтага, яна зняла з карты ў банкамаце 1000 рублёў і забрала іх сабе, пішуць «Мінск-Навіны».

Увечары гісторыя паўтарылася, але гэтым разам жанчына зняла ўжо 3000 рублёў. На наступны дзень мужчына адправіў сяброўку жонкі ў краму ў трэці раз і, сам таго не ведаючы, страціў яшчэ 2000 рублёў.

Прапажу грошай гаспадар выявіў праз некаторы час і звярнуўся ў міліцыю. На жанчыну завялі крымінальную справу па артыкуле аб крадзяжы маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі.

Абвінавачаная нідзе афіцыйна не працуе, у яе ёсць пагашаная судзімасць за падробку меддаведкі. Віну яна прызнала, частку грошай мужу сяброўкі вярнула. У пракуратуры заявілі, што жанчына мае патрэбу ў прымусовым лячэнні ад хранічнага алкагалізму.

Цяпер з абвінавачанай узялі падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.

Каментары2

  • Гаспадыня з Гирмании
    04.11.2024
    Пускай прыезжает в Гирманию. Здесь лахов ищо на лет 100 прыпасено. То есть настаящых мужчын, каторыя из-за таких мелачэй не будут падымаць кипишь.
  • Рэчаіснасьць
    05.11.2024
    Гаспадыня з Гирмании, ага, казачніца, немцы за капейку ўдушыцца гатовыя

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ8

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

У сірыйскай турме знайшлі труп закатаванага актывіста, які прапаў 4 гады таму. Ён паверыў рэжыму і вярнуўся з Берліна11

Крэмль назваў адстаўку Асада асабістым рашэннем таго2

У Мінску прадаюць кватэру Кандрата Крапівы2

Журналістку Вольгу Радзівонаву прыгаварылі да 4 гадоў калоніі

Лукашэнка прапанаваў рабіць аўтобусы са шклопластыку8

Майнінгавая фірма ў Мінску сышла ў банкруцтва з доўгам 2 мільёны рублёў

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў10

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ8

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →