Грамадства

Палітвязня Аляксандра Арановіча будуць судзіць па новай крымінальнай справе. З ім няма сувязі амаль 5 месяцаў

Фігурант «справы Ціханоўскага» Аляксандр Арановіч знаходзіцца ў зняволенні амаль чатыры з паловай гады. Апошнія пяць месяцаў палітвязня ўтрымліваюць у рэжыме інкамунікада. У красавіку 2021 года яго асудзілі да шасці гадоў калоніі паводле двух крымінальных артыкулаў, піша «Вясна».

Пазней Аляксандру ўзмацнілі пакаранне і перавялі ў магілёўскую турму. Ужо 14 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Магілёва пачнуць разглядаць новую крымінальную справу супраць палітвязня — за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы» (ч. 2 арт. 411). 

Аляксандр — удзельнік каманды «Краіна для жыцця», разам з камандай ездзіў па рэгіёнах Беларусі на арэндаваным аўтадоме. Жыў у горадзе Старыя Дарогі. Ездзіў на заробкі ў Расію, да 2020 года працаваў кіроўцам.

Аляксандра затрымалі 29 траўня 2020 года. Яго абвінавацілі ў «арганізацыі дзеянняў, што груба парушылі грамадскі парадак» (арт. 342 КК) і «падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках» (п. 13 ч. 2 арт. 293 КК) за захоўванне на гарышчы дома ў сваіх бацькоў старой дымавой шашкі. 27 красавіка 2021 года суд прызначыў яму шэсць гадоў калоніі. Пазней палітвязню замянялі рэжым утрымання на турэмны і перавялі ў магілёўскую турму № 4.

Раней «Краіна для жыцця» паведамляла, што Аляксандра, верагодна, змяшчалі ў ШІЗА за адмову падпісваць прашэнне аб памілаванні. Па апошняй інфармацыі, з Аляксандрам няма ніякай сувязі ўжо амаль 5 месяцаў.

Цяпер стала вядома, што 14 лістапада ў Магілёве яго будуць судзіць паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы). Разглядаць справу будзе Вікторыя Палякова. Аляксандру могуць дадаць яшчэ два гады зняволення.

Каментары

«У мяне прыём каштуе 120 рублёў, чаму я павінна працаваць за 44, бл**ь, рублі?!» Дактары абмяркоўваюць рэгуляванне цэн3

«У мяне прыём каштуе 120 рублёў, чаму я павінна працаваць за 44, бл**ь, рублі?!» Дактары абмяркоўваюць рэгуляванне цэн

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску дзевяцігадовая дзяўчынка аддала ашуканцам бацькоўскія зберажэнні — больш за 5 тысяч даляраў

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму4

У Токіа ўвядуць чатырохдзённы працоўны тыдзень для дзяржслужачых1

«Пераварот зялёнай паласы». Чаму новая ўлада змяніла дзяржаўны сцяг Сірыі3

Мінчанка змагла вярнуць няспраўны тэлевізар, калі гарантыя ўжо скончылася. Як у яе атрымалася1

Над пасольствам Сірыі ў Маскве паднялі новы сцяг2

У Мінску знайшлі мікракватэру плошчай 14 квадратаў

У Шчучынскім раёне двое дзецюкоў скралі, а затым вярнулі назад двух парсючкоў

Пакаленне «ні-ні»: хто яны такія і наколькі гэта небяспечная тэндэнцыя?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне прыём каштуе 120 рублёў, чаму я павінна працаваць за 44, бл**ь, рублі?!» Дактары абмяркоўваюць рэгуляванне цэн3

«У мяне прыём каштуе 120 рублёў, чаму я павінна працаваць за 44, бл**ь, рублі?!» Дактары абмяркоўваюць рэгуляванне цэн

Галоўнае
Усе навіны →