Першая беларуская касмічная турыстка Марына Васілеўская прадае свой айфон
На адной са старонак Марыны Васілеўскай у інстаграме з’явілася паведамленне пра тое, што яна прадае свой 14-ты айфон — з пазнакай «касмічны». Колькі ж першая касмічная турыстка з Беларусі хоча атрымаць за свой гаджэт?
У Марыны Васілеўскай існуе дзве старонкі ў інстаграме. Першая з’явілася яшчэ ў 2016 годзе. Перад палётам беларускі ў космас яе зрабілі закрытай. Хутчэй за ўсё, ужо тады старонку добра пачысцілі. Адтуль папярэдне выдалілі каля 900 падпісак Марыны (напрыклад, з падпісак зніклі блогеры, якія распавядаюць пра пераезд у ЗША). Таксама зніклі яе допісы. Наўрад ці там было нешта крамольнае. Але гэта ў чарговы раз сведчыць, як прапаганда саромеецца таго, што ў гераіні Беларусі было звычайнае жыццё.
Другую — афіцыйную — старонку ў інстаграме стварылі амаль праз 5 месяцаў пасля палёту ў космас. Там Марына Васілеўская шчодра дзеліцца здымкамі з афіцыйных мерапрыемстваў, у якіх прымае ўдзел.
Аб'ява пра продаж старога iPhone 14pro 128 з'явілася на першай старонцы. За свой гаджэт Васілеўская хоча атрымаць 2500 рублёў. Удакладняе, што карысталася ім прыкладна год і тэлефон быў разам з ёй увесь перыяд падрыхтоўкі да палёту ў космас.
Судзімасць бацькі, дзівосы з адукацыяй, прагалы ў біяграфіі — таямніцы жыцця першай беларускай касманаўткі
Гераіня Беларусі ці звычайная касмічная турыстка? Нюансы палёту ў космас Марыны Васілеўскай
Улады ўсё ж вырашылі даць Марыне Васілеўскай дыплом дзяржаўнага ўніверсітэта
Ботаў адправілі адбельваць Васілеўскую, стала вядомая метадычка
Каментары