Вядома, што Сяргей Вальковіч — былы супрацоўнік міліцыі.
Мужчыну затрымалі 3 кастрычніка на працоўным месцы. На яго адразу склалі пяць адміністрацыйных пратаколаў за падпіскі на «экстрэмісцкія» каналы (арт. 19.11 КаАП), піша «Вясна».
Першы суд над мужчынам адбыўся 4 кастрычніка. Тады бацьку непаўналетняга дзіцяці асудзілі на 7 сутак арышту. Ужо праз два дні яго зноў арыштавалі на 10 сутак. Трэці раз Вальковічу прызначылі 5 сутак арышту за падпіску на «Хартыю» ў «Аднакласніках».
Чацвёрты суд над Сяргеем адбыўся 12 кастрычніка. Гэтым разам яго абвінавацілі ў падпісках на «Мая краіна Беларусь», «Радыё Свабода» і «Белсат». Суддзя Святлана Кузьмічонак арыштавала яго яшчэ на 15 сутак.
Агульны тэрмін арышту склаў 37 сутак.
Каментары