Грамадства22

Затрымалі адміністратара канала «Салідарнасць Івацэвічы», ён у СІЗА

Набліжаны да сілавікоў рэсурс заяўляе, што адміністратар «прызнанага экстрэмісцкім фарміраваннем тэлеграм-канала «Салідарнасць Івацэвічы», знаходзіцца ў СІЗА. Сцвярджаецца, што ён прызнаны падазраваным па крымінальнай справе па ч.1 арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання, а роўна фарміравання, дзейнасць якога накіравана на рэабілітацыю нацызму, альбо кіраўніцтва такім фарміраваннем або ўваходзяць у яго структурным падраздзяленнем), піша Reform.by.

Пра затрыманне мужчыны стала вядома 19 кастрычніка з запісанага сілавікамі відэа. На ім затрыманы кажа, што яго завуць Віталь Пятровіч. Паводле яго, у 2020 годзе ён дапамагаў у зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую, на відэа дэманструецца пасведчанне сябра яе ініцыятыўнай групы.

Аўтары канала сцвярджалі, што Віталь нібыта адпраўляў інфармацыю «экстрэмісцкім фарміраванням», прыняў удзел у плане «Перамога», а таксама ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў Мінску. Але сярод гэтых стандартных для многіх затрыманых абвінавачанняў было і зусім экзатычнае: маўляў, Пятровіч вазіў да мяжы мігрантаў з Турцыі.

Санкцыя артыкула, які інкрымінуецца Віталю Пятровічу, прадугледжвае ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары2

  • Мужык малайца. Мы пераможам!
    21.10.2023
    А дзе каментатары "ой ўсе прапала" "ой толькі ў менску"...
  • "Вычіслілі" - не вядзіцеся на такую лухту
    21.10.2023
     "2020 годзе ён дапамагаў у зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую, на відэа дэманструецца пасведчанне сябра яе ініцыятыўнай групы."

    Прыйшлі фашыкі да чалавека які збіраў подпісы, палазілі па камп'ютары і па тэлефону, выпадкова апынілася, што ён адмін, а потым такія пішуць "наші хакеры вычіслілі адміна, ууу, трасіцеся, бойцеся!"

    https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/328749"

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Усе навіны →
Усе навіны

Урад вызначыўся, якой мае быць формула «справядлівага цэнаўтварэння»6

Ад хваробы Альцгеймера можа абараніць ксенон3

Для МНС стварылі новую машыну ФОТЫ5

Працадаўцы больш не хочуць выпускнікоў з эканамічнай адукацыяй2

Шрайбман: Адлігі не будзе, Лукашэнка — галоўны неперагортвальнік старонкі ў беларускім грамадстве13

Назвалі раёны Беларусі, неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі. Іх 65 са 11811

Амерыканскі стартап плануе да 2028 года адрадзіць мамантаў2

Дональд Трамп запусціў уласную крыптавалюту8

У іспанскіх Пірэнеях адбылася аварыя лыжнага пад'ёмніка, дзясяткі пацярпелых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Галоўнае
Усе навіны →