Культура

Дзве карціны Шагала паспяхова прадалі на Sotheby's, а Суцін да таргоў не дайшоў

У пятніцу, 20 кастрычніка, на пляцоўцы Sotheby's прайшоў аўкцыён карцін імпрэсіяністаў. Сярод заяўленых лотаў былі тры працы ўраджэнцаў Беларусі — Марка Шагала і Хаіма Суціна. Але з карцінай Суціна нешта ў апошні момант здарылася, на сайце аўкцыённага дома напісана, што гэты лот знялі.

Хаім Суцін. «Сельскі пейзаж у Серы»

Карціну Хаіма Суціна «Paysage à la campagne à Céret» («Сельскі пейзаж у Серы») ацэньвалі ў 600 тыс. еўра. Гэта быў самы дарагі лот аўкцыёну. З якой прычыны яе раптам не аказалася на таргах, не ўдакладняецца.

Працу Марка Шагала «Fleurs, poires et raisins» («Кветкі, грушы і вінаград») прадалі за 279 тыс. еўра, ацэньвалі ж яе ў 220-350 тыс. еўра. Іншая шагалаўская праца, «Les deux bouquets» («Два букеты»), пайшла за 317 тыс. еўра пры ацэнцы ў 200-300 тыс.

Усяго на аўкцыёне прадавалі 46 работ, у тым ліку карціны Рэнэ Магрыта, Густава Клімта, Пабла Пікаса і Сальвадора Далі. Усяго прадалі 30 карцін на агульную суму крыху большую за 6 млн. еўра.

Каментары

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання15

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія войскі расстралялі дзевяць украінскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці4

У цэнтры Гродна прадаюць кватэру ў 100-гадовым доме1

У мінскай краме прадаюць двайнікоў вядомых прадуктаў. Толькі зроблены яны не на Захадзе, а ў Расіі7

У Мінску сёлета колькасць кляшчоў знізілася на 40%. Як так?1

Навумчык пра рэзкія заявы Пазняка: Яго не цікавіць імідж, ён кажа тое, што не гавораць іншыя221

Гаспадары абабілі дом 120 тысячамі накрывак ад бутэлек — вось як ён выглядае6

Зборная Беларусі згуляла ўнічыю з Паўночнай Ірландыяй4

«Расія не здольная напоўніцу скарыстацца з захопу Вуглядара, яе рэсурсы абмежаваныя» — генерал Бэн Ходжэс

Бізнэсовец з топ-200 расказаў, за што сядзеў і чаму не пагадзіўся на памілаванне6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання15

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання

Галоўнае
Усе навіны →