Беларускі мастак Андрэй Бусел стварыў мурал на плошчы Хаіма Суціна ў французскім Шампіньі-сюр-Вёд
Беларусы правялі некалькі цікавых імпрэз для мясцовых дзяцей і дарослых, запісалі шматгадзіннае відэа, неабходнае для будучага фільма пра знакамітага мастака, народжанага ў Беларусі, і пакінулі мурал на плошчы Суціна.
Яго аўтарам з’яўляецца Андрэй Бусел, беларускі стрыт-арт мастак. Асновай для яго твора стаў фотапартрэт Хаіма Суціна 1927 года.
У Шампіньі-сюр-Вёд Хаім Суцін хаваўся ад нацыстаў падчас Другой сусветнай вайны. Адтуль яго, цяжка хворага, перавезлі ў Парыж, дзе яму зрабілі аперацыю з-за прабадзення язвы страўніка. Але было позна: праз два дні — 9 жніўня 1943 года — ён памёр. Пахаваны ў Парыжы на могілках Манпарнас.
Галоўная цэнтральная плошча Шампіньі-сюр-Вёд носіць імя Хаіма Суціна, таксама ў яго гонар названая алея.
Каментары