Грамадства22

Суд ліквідаваў царкву «Новае жыццё»

У Мінскім гарадскім судзе было абвешчана рашэнне пра ліквідацыю царквы «Новае жыццё». Пастар Вячаслаў Ганчарэнка падзякаваў усім за малітвы і прасіў працягваць іх: «Ідзём за Ісусам, стаім у веры», паведамляе «Хрысціянская візія».

Гісторыя супрацьстаяння ўладаў і царквы цягнулася з 2005 года: менавіта тады горад вырашыў выселіць «Новае жыццё» з будынка ў Сухараве, адрамантаванага яшчэ ў 1992 годзе на месцы кароўніка.

Паводле змен, што былі ўнесеныя ў праект дэталёвага планавання Сухарава, ухваленага ў 2019 годзе, на месцы царквы павінна вырасці школа.

У 2020-м пастар «Новага жыцця» рэзка асудзіў беззаконне і зверствы.

Ціск на вернікаў, якія, на думку гарадскіх уладаў, павінны тэрмінова і назаўжды пакінуць будынак, узмацніўся ў пачатку 2021 года.

17 лютага 2021 года судовыя выканаўцы ўвайшлі ў царкву ў суправаджэнні міліцыі, апісалі маёмасць. У будынку ў той час ішла малітва. Прыхаджане, каб пазбегнуць арыштаў, вымушаныя былі пакінуць царкву. Вернікі доўгі час маліліся побач з царквой.

Каментары2

  • mikola
    17.10.2023
    Var*jactva u Kraine Belarus-pracjagvaeca !       Ni baczna kali skonczyca .
  • Суповой пакетик
    17.10.2023
    Может быть, я чег-то не понимаю... но как может СВЕТСКИЙ суд ликвидировать ЦЕРКОВЬ? Возможно, она была юридическим лицом и отдавала кесарево кесарю, но Божие-то она отдавала - не кесарю! А Богу! Так какого барсика кесарь (к тому же еще и самозванный) вмешивается не в свое дело?! Верующие имеют полное право плюнуть на такие "решения суда" (к тому же еще это никакой не суд и никакие не решения, а просто месть обиженного параноика). 

Дуда: Мы вяртаем жалезную заслону на мяжы з Беларуссю і Расіяй, хоча таго Захад ці не15

Дуда: Мы вяртаем жалезную заслону на мяжы з Беларуссю і Расіяй, хоча таго Захад ці не

Усе навіны →
Усе навіны

«Пераліванне крыві» змяняе рынак працы ў Беларусі. Нізкакваліфікаваных работнікаў дэфіцыт, высокакваліфікаваныя вяртаюцца12

Вось за што бізнэсоўцу Сяргею Юнчыцу прысудзілі пяць гадоў калоніі і 20 тысяч рублёў штрафу10

З'явілася ВІДЭА, як Полк Каліноўскага ваюе ў Харкаўскай вобласці19

Эканаміст Львоўскі: Насельніцтва ў Беларусі ўжо хутчэй за ўсё меншае за 9 мільёнаў17

Краіны БРІКС адмаўляюцца разам з Пуціным змагацца супраць Захаду і даляра4

У Польшчы затрымалі дыверсантаў, якія рассылалі па Еўропе пасылкі з выбухоўкай7

Пазняк заклікаў байкатаваць выбары 26 студзеня109

«Бу! Спужаўся?» Мем са стромным катом запаланіў інтэрнэт15

Кныровіч патлумачыў, чаму лепш галасаваць на выбарах за Гайдукевіча, чым за Лукашэнку29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дуда: Мы вяртаем жалезную заслону на мяжы з Беларуссю і Расіяй, хоча таго Захад ці не15

Дуда: Мы вяртаем жалезную заслону на мяжы з Беларуссю і Расіяй, хоча таго Захад ці не

Галоўнае
Усе навіны →