На выходных 7-8 кастрычніка ў Мінску сілавікі прайшліся па гей-клубах і барах, піша Gpress.info.
Супрацоўнікі міліцыі былі са службовым сабакам. У наведвальнікаў правяралі змесціва кішэняў і сумак на наяўнасць забароненых рэчываў.
Акрамя таго, па сведчаннях прысутных, сілавікі «бегла аглядалі свежыя перапіскі ў тэлеграме і галерэю тэлефонаў».
Пра затрыманні наведвальнікаў гей-клубаў і бараў паведамленняў не было.
Каментары