Свет

Абвешчаны лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры

Сёння ў Стакгольме быў названы нобелеўскі лаўрэат па літаратуры. Ім стаў нарвежскі пісьменнік Юн Фосэ. Менавіта на яго адназначна ставілі букмекеры, і ён з’яўляецца адным з найбольш запатрабаваных на сёння драматургаў.

Юн Фосэ бярэ ўдзел у 73-й Нацыянальнай кніжнай прэміі на Уол-стрыт (Нью-Ёрк). 16 лістапада 2022 года. Фота: Evan Agostini / AP

Як паведаміў Нобелеўскі камітэт, прэмія прысуджана «за наватарскія п'есы і прозу, якія выказваюць невымоўнае».

У 2015 годзе нобелеўскім лаўрэатам па літаратуры стала беларуска Святлана Алексіевіч.

Юн Фосэ нарадзіўся ў 1959 годзе ў Хеўгесуне. Дэбютаваў у 1983 раманам «Чырвонае, чорнае», як драматычны пісьменнік — п'есай «Мы ніколі не расстанемся» (1994). Выкладаў літаратуру, займаўся журналістыкай. Таксама напісаў некалькіх вершаваных зборнікаў, кніг для дзяцей.

На беларускую яго перакладаў Ян Максімюк.

У пятніцу будзе абвешчаны лаўрэат прэміі міру. Год таму прэмію прысудзілі палітзняволенаму беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму. За яго прэмію ў Осла атрымала ягоная жонка Наталля Пінчук.

Каментары

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай8

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай

Усе навіны →
Усе навіны

Былы міністр абароны Вялікабрытаніі прапанаваў выставіць ультыматум Пуціну2

Чые жамчужыны рассыпаліся ў Магілёве3

«Бацькі не разумелі, як можна за кімсьці даношваць». Беларусы расказалі, чаму закупляюцца ў сэканд-хэндах

Як расійскія вайскоўцы перастралялі адзін аднаго — драматычная гісторыя з-пад Луганска7

Памёр шматгадовы вядоўца КВЗ Аляксандр Маслякоў6

«Усё, што цяпер адбываецца, гэта здрада. Здраднікі сядзяць у Крамлі». У Расіі ўзбунтаваўся Z-блогер7

Наколькі мы ад іх адстаём: як Капенгаген ператвараецца ў горад без выкідаў і як капенгагенцы інакш арганізуюць сваё жыццё26

Беларусы перамаглі ў футбол Люксембург ВІДЭА6

У Лельчыцах Дзень горада правялі ў дыме з чарнобыльскай зоны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай8

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай

Галоўнае
Усе навіны →