Нобелеўская прэмія па фізіцы прысуджана сёння П'еру Агасціні, Ферэнцу Краўзу і Ан Л'Юе за стварэнне метадаў вывучэння дынамікі электронаў у рэчыве, паведаміў камітэт.
У сераду назавуць нобелеўскага лаўрэата (ці лаўрэатаў) па хіміі, у чацвер — па літаратуры, а ў пятніцу стане вядомы нобелеўскі лаўрэат прэміі міру.
Летась прэмію міру прысудзілі беларускаму праваабаронцу-палітвязню Алесю Бяляцкаму.
Каментары