Свет1212

Нобелеўская лаўрэатка, убачыўшы сёння тэлефанаванне з незнаёмага замежнага нумара, не стала перапыняць лекцыю і здымаць слухаўку

Нобелеўскую прэмію па фізіцы сёння атрымалі навукоўцы, якія здолелі зазірнуць унутр атама.

Ан Л'Юе. Фота: mfa.org

Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па фізіцы 2023 года сталі П'ер Агасціні, Ферэнц Краўз і Ан Л'Юе. Найвышэйшую ўзнагароду навуковага свету яны атрымалі за эксперыментальную распрацоўку тэхналогіі звышкароткіх лазерных імпульсаў, якая дазваляе зазірнуць ўнутр атама, піша Бі-бі-сі.

Сябры Нобелеўскага камітэта растлумачылі, што ў 2001 годзе наваспечаныя лаўрэаты незалежна адно ад аднаго правялі паспяховыя эксперыменты, якія фактычна заклалі аснову новага навуковага напрамку — атасекунднай фізікі.

Атасекунда — адна трыльённая доля секунды. У такіх мікра-мікравелічынях даводзіцца вымяраць працэсы, якія адбываюцца з матэрыяй на ўзроўні атамаў і электронаў.

Прычым, убачыўшы званок з незнаёмага замежнага нумара, Ан Л'Юе не стала перапыняць лекцыю і здымаць слухаўку. Гэта тэлефанаваў Нобелеўскі камітэт.

З 1901 года Нобелеўскую прэмію ў галіне фізікі прысуджалі 116 разоў, яе лаўрэатамі сталі 222 чалавекі.

Летась Нобелеўскую прэмію па фізіцы падзялілі француз Ален Аспет, амерыканец Джон Клаўзер і аўстрыец Антон Цайлінгер — яе прысудзілі за даследаванні ў галіне квантавай механікі, якія эксперыментальна даказалі, што нават вялікі Эйнштэйн можа памыляцца.

Гэта другая Нобелеўская прэмія, уручаная сёлета. Напярэдадні Каталін Карыко з Венгрыі і Дру Вайсман з ЗША атрымалі прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі — за адкрыцці, якія дазволілі распрацаваць новы тып вакцын на аснове РНК.

У сераду назавуць нобелеўскага лаўрэата па хіміі, а ў чацвер (14:00) — па літаратуры.

Каментары12

  • к
    03.10.2023
    Аттосекунда — одна триллионная доля секунды.
    Неправда.
    Это одна квинтильонная доля секунды.
    Пикосекунда одна триллионная.
  • ?
    03.10.2023
    Нобелевка по охренительно важной и интересной теме, а заголовок статьи - "Нобелеўская лаўрэатка, убачыўшы сёння тэлефанаванне з незнаёмага замежнага нумара, не стала перарываць лекцыю і здымаць слухаўку". В странное время живем...
  • Ягелончік
    03.10.2023
    Дык што дзіўнага, вось я выкладчык і ніколі не перапыняю лекцыі, калі тэлефануюць. Амаль усё можа зачакаць нейкую гадзіну.

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ4

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →