Свет

Названыя нобелеўскія лаўрэаты па хіміі. Сярод іх — выхадзец з СССР

Сёння ў Стакгольме былі названыя Нобелеўскія лаўрэаты па хіміі. Імі сталі выхадзец з СССР Аляксей Якімаў, які жыве ў ЗША, а таксама Луіс Брус і Мунгі Бавендзі за адкрыццё і сінтэз квантавых кропак. 

Аляксей Якімаў з 1999 года жыве ў ЗША.

Квантавая кропка — гэта, фактычна, паўправаднік, электрычныя характарыстыкі якога залежаць ад яго памеру і формы. Ёсць некалькі разнавіднасцяў квантавых кропак, напрыклад, калоідныя ўяўляюць сабой паўправадніковыя нанакрышталі сферычнай (часам — эліптычнай або складанейшай) формы, пакрытыя манаслоем стабілізатара з арганічных малекул.

Маючы памер меншы за 100 нм ва ўсіх трох вымярэннях, такія часціцы па сваіх уласцівасцях падобныя да атама, таму іх часта і называюць «штучны атам». Гэта гіганцкія штучныя атамы з кантраляванымі параметрамі.

Сучасныя тэхналогіі дазваляюць атрымліваць і асобныя квантавыя кропкі, і масівы квантавых кропак з кантраляванымі параметрамі, такімі як размяшчэнне, вобласць лакалізацыі, колькасць носьбітаў зараду.

***

Заўтра будзе названы нобелеўскі лаўрэат па літаратуры, а ў пятніцу лаўрэат прэміі міру.

Каментары

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ4

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →