У траўні 2022 года сяброўцы прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Людміле Волкавай прызначылі 2 гады калоніі. Яе прызналі вінаватай па ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Цяпер жанчына выйшла на волю, цалкам адбыўшы тэрмін, паведамляе «Вясна».
Падчас следства было выяўлена дзесяць эпізодаў удзелу Волкавай у паслявыбарчых пратэстах 2020 году, за якія яе асудзілі. Акрамя зняволення, суддзя задаволіла пазоў Мінсктранса на суму 152 тысячы рублёў за блакіроўку руху грамадскага транспарту.
У Людмілы ёсць 7-гадовы сын Васіль. Яго яна выхоўвае адна.
Па інфармацыі праваабаронцаў, Людміла цалкам адбыла тэрмін у гомельскай жаночай калоніі і выйшла на волю.
У Гомелі асудзілі на пяць гадоў мясцовага прадпрымальніка-палітвязня
«Мне не сорамна ні за адну секунду свайго жыцця». Журналіст Павел Мажэйка патлумачыў матывы паводзін на судзе
Гродзенскага святара аштрафавалі за падпіску на інстаграм земляка і забралі тэлефон
Мікіта Найдзёнаў выехаў з Беларусі. І поўны ранейшага агнявога гумару
Каментары