Грамадства11

У Гомелі асудзілі на пяць гадоў мясцовага прадпрымальніка-палітвязня

Гомельскі абласны суд 2 кастрычніка вынес прысуд па крымінальнай справе мясцовага прадпрымальніка Валянціна Штэрмера. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі), ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) і ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці), піша «Вясна».

Валянцін Штэрмер. Фота з сацыяльных сетак.

Валянцін Штэрмер. Фота з сацыяльных сетак

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, палітзняволенага Валянціна Штэрмера затрымалі 9 чэрвеня 2023 года за «8 каментароў на тэму расійскай агрэсіі з абразамі грамадзян Расіі», чым ён нібыта «паспрабаваў распаліць нацыянальную варожасць». Таксама паведамляецца аб пакінутых абразах у дачыненні да Лукашэнкі. 

Да арышту Валянцін Штэрмер быў дырэктарам ТАА «Авангардбізнэсрэсурс», а таксама з'яўляўся заснавальнікам камерцыйных фірмаў у Расіі.

Суд прызнаў Штэрмера вінаватым ва ўваходжанні ў склад «экстрэмісцкага фармавання» ў мэтах здзяйснення «злачынства экстрэмісцкай накіраванасці» і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады.

Ён жа прызнаны вінаватым у наўмысных дзеяннях, скіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай варожасці па прыкмеце нацыянальнай прыналежнасці, і на падставе ч.1 арт. 130 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады.

Таксама ён прызнаны вінаватым у публічнай абразе Лукашэнкі і на падставе ч. 1 арт.368 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады.

Шляхам частковага складання, канчаткова суд прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін пяць гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Сяргей Багінскі.

Каментары1

  • mikola
    04.10.2023
    idyioty....

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць2

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Усе навіны →
Усе навіны

У Азербайджане арыштавалі стрыечнага брата коміка Ідрака Мірзалізадэ. Былога выкладчыка БДУ падазраюць у дзяржздрадзе

Трансгендарная дачка Ілана Маска адказала на яго гучныя заявы12

У дзень цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Францыі адбыліся дыверсіі на чыгунцы1

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»3

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»2

95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне1

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць2

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Галоўнае
Усе навіны →