Грамадства33

Камуніст Сыранкоў усімі сіламі даказвае сваю фіктыўнасць: пахваліўся, што паставіў подпіс за Лукашэнку

Кампартыя, якая нібыта выставіла свайго прэтэндэнта, працягвае агітаваць за іншага кандыдата.

Сяргей Сыранкоў пакідае подпіс за Лукашэнку. Фота: КПБ

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ад Кампартыі Сяргей Сыранкоў вырашыў уключыцца ў агітацыю за свайго нібы суперніка — Аляксандра Лукашэнку.

Сёння ў Беларусі пачаўся збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў. Кожнай з сямі ініцыятыўных груп трэба за месяц сабраць 100 тысяч подпісаў.

Камуністы вылучылі свайго прэтэндэнта Сяргея Сыранкова, але ён усімі сіламі імкнецца паказаць, што змагацца за пасаду не мае намеру. У сацсетках Кампартыі Сыранкоў пахваліўся, што пасля мітынгу з нагоды 7 лістапада перш за ўсё паставіў подпіс за Лукашэнку на пікеце ў ГЦ «Сталіца». 

«Перш за ўсё на пікет да першага», — гаворыцца ў паведамленні КПБ.

Нагадаем, пасля падачы дакументаў для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы камуністы заявілі, што ідуць на выбары «не замест, а разам з Лукашэнкам». І паабяцалі агітаваць супраць лібералізацыі ў Беларусі.

Да збору подпісаў дапусцілі, акрамя Лукашэнкі, шэсць прэтэндэнтаў. Усе яны дэкларуюць сваю поўную падтрымку Лукашэнку.

Каментары3

  • чарговая непрастытутка
    07.11.2024
    чарговая непрастытутка
  • лыжны забег па асфальце
    07.11.2024
    Палітычная канкурэнцыя пры дыктатуры - хто лепей выслужыцца. Сранкоў вырваўся ў лідзеры, чым адкажа Дзікпутат?)
  • Ёсік
    07.11.2024
    ЦВК, навошта грошы народныя на такіх гаўнюкоў спускаць, калі яны не саромеючыся расказваюць, як гатовыя за дырэктара саўгаса жыцьцё пакласьці.

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў8

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Мінздароўя: Тарыфы на платныя прыёмы дактароў-спецыялістаў абмяжуюць для ўсіх юрасобаў1

Гадзіннік смерці: новая мабільная праграма прадказвае час вашай смерці5

Ва Уздзе вырасцілі здаравенны гарбуз незвычайнай формы7

Беларусы адкрылі ў Польшчы аўтасэрвіс з запамінальнай назвай5

Як выглядае і колькі каштуе самае дарагое лецішча ў Беларусі1

Трамп прапанаваў Канадзе ўвайсці ў склад ЗША24

Гродзенскім студэнтам на экскурсіі ў турме расказалі пра «самыя камфартабельныя ўмовы»1

Адна з найбагацейшых жанчын В'етнама прайграла апеляцыю. Калі яна не зможа сабраць $9 мільярдаў, яе пакараюць смерцю1

У Оршы за палітыку судзяць праўладнага блогера, які называў сябе «памагатым крывавага рэжыму Лукашэнкі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў8

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →