У ходзе перадвыбарчай кампаніі 45-ы прэзідэнт ЗША нанёс візіт фермерам у штаце Аёва. З аналагічнымі інспекцыямі сельскай гаспадаркі рэгулярна ездзіць Аляксандр Лукашэнка.
Былы прэзідэнт Дональд Трамп заручыўся падтрымкай фермераў у нядзелю падчас візіту ва ўсходнюю Аёву.
Трамп, які застаецца лідарам у намінацыі ад Рэспубліканскай партыі на выбары 2024 года, зноў распавёў пра свае сувязі ў сельскай гаспадарцы і энергетыцы. Ён асудзіў прэзідэнта Джо Байдэна за вядзенне «няспыннай вайны з амерыканскай сельскай гаспадаркай» і назваў губернатара Фларыды Рона Дэсанціса, яго галоўнага суперніка ад Рэспубліканскай партыі, «заклятым ворагам амерыканскага фермера».
«Як вы думаеце, Джо Байдэну прыйшло б у галаву даць вам 28 мільярдаў даляраў?» — спытаў ён, часта спасылаючыся на свае тарыфныя выплаты фермерам. «Ён не даў бы вам і 10 цэнтаў».
Трамп паціснуў рукі фермерам, павітаў іх жонак і пакінуў вялікі подпіс маркерам на камбайне John Deere.
Trump signs a John Deere combine on a farm in southeast Iowa pic.twitter.com/WEs3yxZFfY
«Мы любім фермераў і цэнім іх, — сказаў ён. — Вы ж не хацелі б нічога іншага, праўда?».
«Думаеце, Байдэн здольны зрабіць такое?», — рэзюмаваў Трамп.
Каментары