Культура44

З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце

Анлайн-каталог карцін рэпрэсаваных мастакоў стварылі ў «Доме творцаў». Вось ужо больш як год гэты праект Сержука Доўгушава падтрымлівае беларускіх аўтараў. Для іх у «Доме» рабілі рэзідэнцыі і ладзілі паспяховыя выставы. Чарговым крокам наперад стала галерэя, якая не толькі пазнаёміць з творчасцю беларускіх аўтараў, але і дасць магчымасць замовіць іх работы. Дастаўку абяцаюць па ўсім свеце. Пра стварэнне ўнікальнага анлайн-каталога Budzma.org паразмаўляла з куратаркай «Дома творцаў» Вольгай Шніп.

Вольга Шніп. Фота: асабісты архіў

«Гэта першы пункт для мастакоў «Дома творцаў», які можа ўзрасці да нечага большага — а гэта ўжо ў планах», — расказвае Воля пра галерэю, якая аб’яднала 15 мастакоў. Сярод іх Антось Радзівонаў, Тася Валошка, Міхась Чыбоўскі, Віктар Сяргей, Вольга Шніп. І ўсё ж большасць работ у галерэі — ананімныя.

«Не ўсе могуць падпісвацца сваімі сапраўднымі імёнамі па зразумелых нам усім прычынах. І гэта вельмі балюча. Але, збіраючы творы ў каталог, мы такім чынам можам захоўваць творы і даваць розным людзям магчымасць пазнаёміцца з гэтымі працамі. Хай нават пакуль без імён», — адзначае Вольга. 

Зрэшты, на сітуацыю можна паглядзець і з іншай перспектывы:

«Затое як цікава будзе потым дазнацца ў будучыні, што ты калісьці набыў карціну вось такога беларускага мастака!»

S-T. Палатно, акрыл. 2023 год 

«Над каталогам асабіста працую я. Але мне на радасць з’явілася адна вельмі таленавітая мастачка Даша, якая дапамагае. Ёй прывітанне», — працягвае свой аповед Вольга.

Глядзець галерэю «Дома творцаў»

«У нашай галерэі — працы мастакоў, якія прайшлі тым ці іншым шляхам праз «Дом творцаў», яго розныя праекты, рэзідэнцыі, выставы. Таму мы ўсіх называем з любоўю «нашымі» мастакамі. Але ёсць і аўтары, якія пішуць нам у асабістыя з просьбай аб размяшчэнні іх прац у каталогу. І мы адкрытыя да зваротнай сувязі і заўсёды ідзём насустрач. Бо наша мэта — пазнаёміць свет з разнастайнасцю стыляў, тэхнік і жанраў беларускага мастацтва».

У галерэі — самыя розныя работы. Пераважна гэта жывапісныя палотны, кошт якіх стартуе ад 100 долараў. Самая дарагая праца — 1500.

Міхась Чыбоўскі. Палатно, акрыл. 2023 год

— Воля, а што цябе кранае ў гэтым праекце?

— Тое, што, нягледзячы на ўсякія цяжкасці, з якімі мы сутыкаемся, з нашым бясконцым альтруізмам дзеля папулярызацыі беларускага мастацтва мы не спыняемся. А нашы мастакі ўражваюць сваімі працамі, сваімі думкамі, ідэямі і сваім асабістым светам.

— Ёсць любімыя карціны ў каталогу?

— Мне шмат твораў падабаецца. Я люблю рознае мастацтва. І, дарэчы, сам «Дом творцаў» я ўпрыгожваю карцінамі нашых мастакоў. І для кожнай працы знаходзіцца сваё месца. Але сцен не так шмат, таму я перыядычна мяняю нашу стацыянарную галерэю, каб астатнім карцінам не крыўдна было.

Антось Радзівонаў. Палатно, алей. 2023 год

Любую працу з анлайн-каталога можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце. Вольга кажа, што галерэя будзе абавязкова папаўняцца новымі працамі, бо нават цяпер гэта далёка не ўсе карціны і не ўсе мастакі, якія прайшлі праз праект.

— Хутка будуць новыя працы. І каталог створаны такім чынам, каб мы маглі яго заўсёды абнаўляць. Таму сачыце за нашымі навінамі.

Мастацтва, на мой погляд, — гэта найлепшы падарунак. А набываючы мастацкі твор, вы сапраўды дапамагаеце ў развіцці адной з галін нашай культуры.

Чытайце таксама:

Жэрар Дэпард'ё прадаў скульптуру ўраджэнца Беларусі — прадстаўніка Парыжскай школы

«Прыніжаў разумовыя здольнасці студэнтак». Чаму ў Вільні са скандалам адмянілі выставу беларускага мастака

Нагаворы і стукацтва, паказная лаяльнасць, кватэрнікі і міжсабойчыкі. Апублікаваны вынікі апытанкі дзеячаў культуры ўнутры Беларусі

Каментары4

  • Хрэн у вочы
    29.09.2023
    Хто хоча пабачыць на 90% яскравыя прыклады дэградацыі мастацтва... Вам сюды.
  • Мастацтвазнаўца
    29.09.2023
    Ну, такое. Напэўна гэта беларускія мастакі, якіх нават на Saatchi Art не прымаюць.
  • Максим Дизайнер
    29.09.2023
    Одни дизайнеры и ойтишнеги. А в сварочных и покрасочных цехах Фольсваген, 12 часов в день, 6 дней в неделю, за 700 евро, кто работать будет?

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Мелказёраў расказаў, як аформіў медыцынскую страхоўку для сабакі і чаму гэта выгадна7

Беларуска і беларус здзівілі ўсіх на турніры па покеры на Багамах2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў лістападзе прадалі ў «Доме Чыжа»

Украінскія вайскоўцы на мяжы акружэння ў чатырох вёсках Данеччыны

Трамп выступае за размяшчэнне еўрапейскіх войскаў ва Украіне для кантролю над будучым перамір'ем4

Генеральны сакратар НАТА заклікаў рыхтавацца да вайны з Расіяй праз 5 гадоў20

Беларускім журналістам у выгнанні акажа шчодрую падтрымку Фландрыя6

Прарыў у чорнай металургіі: новы метад павышае хуткасць вытворчасці ў 3600 разоў4

Затрымалі гаспадыню аграсядзібы пад Баранавічамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →