Лукашэнка прыдумаў, як навесці парадак на фермах і паабяцаў разукамплектаваць урад за кароў
Нягледзячы на амаль 30-гадовае кіраванне краінай і любімаю галіною — сельскай гаспадаркай, Аляксандр Лукашэнка так і не можа навесці парадак нават тут. Сёння ён праводзіць вялікую нараду па жывёлагадоўлі ў Салігорску.
Закрануўшы праблему падзяжу жывёл, прыпісак і спробаў схаваць рэальныя лічбы, Лукашэнка агучыў, як змяніць сітуацыю.
«Думаю, разумна ў далейшым кожную ферму замацаваць за канкрэтным работнікам райвыканкама. А раён — за работнікам аблвыканкама. Па прозвішчах. Каб у далейшым адразу было зразумела, каго ўзнагароджваць, калі справы ідуць добра, а з каго пытацца, калі дрэнна».
Перайшоўшы да пытання нарыхтоўкі кармоў і забеспячэння гадаванцаў ферм паўнавартасным рацыёнам, Лукашэнка прапанаваў клікаць на дапамогу дзяцей і падлеткаў.
«Навядзіце парадак. Не хапае рук — падключайце студэнтаў сельгасвузаў, запрашайце вучняў з профільных класаў. Гэта добрая практыка, а заадно наглядны прыклад, што і дзе трэба паляпшаць у роднай краіне», — сказаў ён.
Паводле інфармацыі Камітэта дзяржаўнага кантролю, у Беларусі недаўкамплектавана амаль 16 тысяч жывёла-месцаў, паскардзіўся Лукашэнка.
Паводле яго, цяпер гэта пытанне знаходзіцца пад персанальнай адказнасцю міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, урада і старшынь аблвыканкамаў.
Цяпер высокапастаўленым чыноўнікам неабходна да канца бягучага года завяршыць укамплектаванне ферм і забяспечыць прырост малочнага статка.
«Калі вы гэтага не зробіце, я вам абяцаю, што «разукамплектую» ваш склад», — цытуе Лукашэнку ягоны тэлеграм-канал.
У Гомельскай вобласці праходзяць беспрэцэдэнтныя чысткі ў аграрным сектары
«Ён з мазгамі, яму не варта было ісці ў начальнікі». Гісторыя кіраўніка Хоцімшчыны, якога пасадзілі за адкаты
Прапагандысты прыдумалі, як падняць сяло — забараніць гурт «Дразды» і ніякіх клубаў, бо працаваць трэба
Беларусь закупіць за мяжой каля 1 мільёна тон збожжа. Сёлета ўраджай будзе горшы за папярэдні
Аграном, дэпутат, кіраўнік прафсаюза і памочнік Лукашэнкі. Што вядома пра новага міністра сельскай гаспадаркі
Лукашэнка прызначыў новага міністра сельскай гаспадаркі
Каментары