Культура44

Альбера Камю таксама крытычна пераацанілі

У Францыі выйшла кніга, якая крытыкуе лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1957 года як творцу, для якога карэннае насельніцтва Алжыра не існавала.

Альбер Камю Albert Camus
Альбер Камю дае інтэрв'ю пасля атрымання Нобелеўскай прэміі. 1957 год. Фота: United Press International / Library of Congress / Corbis / VCG праз Getty Images

У французскіх інтэлектуальных колах распачалася дыскусія аб інтэлектуальнай спадчыне сусветна вядомага пісьменніка і філосафа, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1957 года Альбера Камю. Нагодай стала кніга даследчыка Аліўе Гляага (Olivier Gloag) «Забыць Камю» («Oublier Camus»).

На думку аўтара, Камю, які часта цытуецца ў навучальных праграмах, палітычных прамовах, СМІ і паўсядзённых размовах, уяўляе сабой узор абстрактнага гуманізму, які добра падыходзіць як правым, так і левым.

Але Гляаг не падзяляе ўсеагульнага захаплення гэтым «свецкім святым», сцвярджаючы, што поспех Камю тлумачыцца тым, што яго «чалавечы ідэал, які быў вельмі расплывісты і паказны», адпавядаў «Францыі, якая хацела схаваць сваё каланіяльнае мінулае». На погляд аўтара, Камю як «тактык каланіялізму» быў бы апраўданнем для цёмнага боку французскай нацыі.

Аліўе Гляаг крытыкуе Камю за тое, што пісьменнік асуджаў гвалт, які зыходзіў ад каланізаваных народаў, але замоўчваў факты гвалту з боку каланізатараў. Ён таксама заўважае, што Камю, народжаны ў Алжыры, амаль не пісаў пра жыццё і праблемы алжырцаў у сваіх кнігах. Напрыклад, у рамане «Чума» (1947), дзеянне якога адбываецца ў Аране — горадзе-порце на міжземнаморскім узбярэжжы Алжыра, не згадваецца ніводзін араб.

Гляаг асабліва рэзка выкрывае падвойныя стандарты Камю ў стаўленні да смяротнага пакарання і паказвае на яшчэ адзін аспект яго асобы, які часта забываюць — яго відавочную мізагінію (жанчынаненавісніцтва).

Аднак, з Гляагам спрачаецца журналіст і пісьменнік, сталы аўтар Le Monde Юнэс Бусэна (Youness Bousenna), аўтар кнігі «Камю, вечнасць тут» (Albert Camus: l'éternité est ici, 2019). У ёй Бусэна, народжаны ў сямʼі алжырскіх эмігрантаў, аналізуе жыццё і творчасць Камю з пункту гледжання яго стаўлення да Алжыра, Францыі і сучаснасці.

Бусэна звяртае ўвагу, што Аліўе Гляаг лічыць усе творы Камю звязанымі з каланіяльнай тэмай. Пры гэтым не тлумачыць, чаму ён так думае і робіць спрэчныя высновы. На погляд Бусэна, Гляаг, «імкнучыся судзіць больш, чым разумець, губляецца ў прадузятым і дэкантэкстуалізаваным чытанні». Такім чынам ён скажае сэнс раманаў «Падзенне» і «Першы чалавек», каб паказаць, што Камю быў абаронцам каланізатараў. Гляаг таксама называе эсэ «Бунтуючы чалавек» «фундаментальна рэакцыйным».

На думку Бусэна, «Забыць Камю» — кніга, поўная супярэчнасцей. Гляаг не ўлічвае, што Камю «не толькі розум, але і цела», і папракае пісьменніка ў тым, што той прымаў за данасць свет, у якім нарадзіўся ў 1913 годзе, — Алжыр, які быў на той час французскай калоніяй на працягу амаль ста гадоў.

Гляаг увесь час параўноўвае Камю з Жан-Полем Сартрам — іншым французскім філосафам і пісьменнікам. Але пры гэтым забываецца, што Сартр нарадзіўся ў багатай сямʼі ў Парыжы. Гляаг не бачыць, што Камю і Сартр мелі розны досвед, што і тлумачыць іх рознагалоссі.

Баронячы сусветнавядомага інтэлектуала, Бусэна заўважае:

«Камю не маўчаў аб каланіяльнай несправядлівасці, ён бачыў яе невыразна. <…>. Асуджаючы Камю за ўсё, Гляаг падобны да тых, хто даказвае, што Камю ва ўсім быў правы. Аднак тыя, хто па-сапраўднаму любяць Камю, не хочуць ні выдуманага куміра, ні адрынутага ізгоя. Яны шукаюць чалавека, з уласцівымі кожнаму чалавеку светлынёй і цемрай».

Чытайце яшчэ:

«Чума» Альбера Камю і наша сучаснасць. Новае відэа Андрэя Хадановіча

У Францыі ўпершыню стрыт-артыст дабіўся выплаты яму гіганцкага ганарару за рэпрадукцыю

Макрон абвясціў пра заканчэнне эпохі «французскай Афрыкі» 

Каментары4

  • новая мода
    24.09.2023
    Дзякую сп. Антосю і НН за цікавы матэрыял! Давайце паболей аглядаў у сферы культуры і навукі.

    Па сутнасці справы вось дадам яшчэ;

    Гэтая кніга здаецца мне яшчэ адной дэманстрацыяй новай моды - здабыча сацыяльнага капітала за кошт крытыкі людзей што жылі і рабілі ўчынкі даўно, і ужо ніяк не адкажуць і не выправяцца. Аўтар апрыеры ў выйграшнай пазіцыі - адрасат крытыкі ніяк ужо не адкажа.

    Ці не пісаць увогуле? Канечне - трэба пісаць і пераасмысляць. Але не забывацца аб зменах у чалавечых уяўленнях аб саміх сабе.
    Вы памятаеце, напрыклад, калі была вынайдзена ДНК і разуменне аб генетычным адзінстве чалавецтва? Ці вы думаеце што так было заўседы і ў старажытным Егіпце аб гэтым ведалі?

    Калі я аб гэтым думаю, то Грамадзянская вайна ў ЗША ў 1860-х і эмансіпацыя афра-амерыканцаў выглядае як вышэйшы гераізм чалавечнасці і веры ў натуральнае права.

    Што да каланізацый, то гэты фэномен суправаджае чалавецтва з пачатку яго існавання. Хочацца змяніць гэта? Добра. Можа Вы зменіце хаду гісторыі.
  • Роджар
    24.09.2023
    Пераглядваюцца каштоўнасці грамадства -- пераглядваецца і яго культурная спадчына. Ужо дзяўчыну нельга пацалаваць без дазволу і неграм называць. Каланіяльнае мінулае ўсё больш узгадваецца еўрапейскім краінам і ганіцца. Камю роўна такі ж каланізатар, як і жанчынаненавістнік, як і бунтар, як і богахульнік, як і злодзей. Дух яго твораў можна параўнаць з амерыканскімі вэстэрнамі 30-х гадоў, ў якіх белыя каўбоі ганарацца забойствамі індэйцаў. Ці правільна гэта з боку гледжання сучаснасці? Бо індэйцы забівалі белых каўбоеў, абараняючы сваі землі ад іх.
  • А ві чіталі Камю?
    24.09.2023
    Святой Камю

    Ну дык пля на

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала расказаў, што на грэчаскай мяжы яго абвінавацілі ў крадзяжы аўтамабіля9

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →