Культура11

У Францыі ўпершыню стрыт-артыст дабіўся выплаты яму гіганцкага ганарару за рэпрадукцыю

Суд абавязаў «Няскораную Францыю» выплаціць вулічнаму мастаку Камбо 40 тысяч еўра ў якасці кампенсацыі за выкарыстанне яго твора ў рэкламных роліках падчас прэзідэнцкіх 2017 года і муніцыпальных 2020 года выбараў. «Няскораная Францыя» — гэта левая партыя на чале з Жан-Люкам Меляншонам. А твор уяўляе сабой выяву жанчыны з голымі грудзямі, «сімвал Францыі». Але вулічны.

The Asian Marianne Азіятка Марыяна Азиатка Марианна
Камбо. Графіці «Марыяна азіятка», люты 2017 года. Фота: профіль мастака @combo_ck у Instagram 

«Марыяна» — гэта алегарычны сімвал Францыі, рэспублікі, сімвал свабоды і розуму.

Жан-Люк Меляншон — палітычны лідар левага кірунку. На апошніх прэзідэнцкіх выбарах у Францыі палітык быў блізкі да выхаду ў другі тур, набраўшы 22% галасоў. У 2016 годзе ён заснаваў партыю «Няскораная Францыя», якая цяпер мае самую шматлікую апазіцыйную фракцыю ў парламенце.

Французскі вулічны мастак Камбо (Combo) родам з Марока. Ён праславіўся разнастайнымі мастацкімі акцыямі, сярод якіх, напрыклад, расклейванне плакатаў у падтрымку атамнай энергетыкі на тэрыторыі Чарнобыльскай зоны ў 2012 годзе.

Пасля нападу на Charlie Hebdo ў пачатку студзеня 2015 года Камбо размясціў па ўсім Парыжы 600 плакатаў са словам coexist («суіснаваць»), дзе літара C была заменена ісламскім паўмесяцам, літара X — зоркай Давіда, а літара T — лацінскім крыжам.

9 красавіка 2017 г. разам з трыма іншымі мастакамі ён расклейваў на выбарчых шчытах у Парыжы плакаты, якія парадзіравалі плакаты кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах у Францыі. На кожным плакаце быў намаляваны персанаж з коміксаў.

Художник Комбо расклеивает плакаты Мастак Комба развешвае плакаты Artist Combo puts up posters
Камбо расклейвае плакаты з выявамі персанажаў з коміксаў, якія парадзіруюць кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах у Францыі 2017 года. Фота: афіцыйны сайт мастака combo-streetart.com

Як адзначае Le Monde, гісторыя пачалася ў 2017 годзе, калі ў пачатку лютага ў прыгарадзе Парыжа быў затрыманы 22-гадовы цемнаскуры малады чалавек. Праз некалькі тыдняў гісторыя ягонага затрымання атрымала шырокі рэзананс праз гвалтоўныя дзеянні з боку чатырох паліцэйскіх.

Камбо, народжаны ад маці-мараканкі і бацькі-ліванца, у ноч з 15 на 16 лютага наклейвае на сцену на бульвары Тампль у Парыжы выяву дзяўчыны з азіяцкімі рысамі твару, якая трымае сцяг з надпісам «Свабода. Роўнасць. Чалавечнасць». Пазней гэты плакат стаў вядомы як «Марыяна азіятка» (La Marianne asiatique).

Выява 18 сакавіка трапляе ў кадр падчас здымак дэманстрацыі партыі «Няскораная Францыя», пазней з'яўляецца ў першых секундах перадвыбарчага роліка Жана-Люка Меляншона на прэзідэнцкіх выбарах 2017 года, а ў 2020 годзе — у афіцыйным відэа партыі падчас муніцыпальных выбараў. 

У чэрвені 2020 года Камбо абвінаваціў Жана-Люка Меляншона ў выкарыстанні сваёй працы ў рэкламных роліках без дазволу.

Адвакат, які абараняе «Няскораную Францыю» і яе заснавальніка, спасылаецца на непрацягласць цытаты і на свабоду дэманстрацыі панарамы — выключэнне з аўтарскага права, якое дазваляе фатаграфаваць ці дэманстраваць творы мастацтва, якія знаходзяцца ў грамадскіх месцах, без дазволу аўтараў.

Абарона Камбо на гэта адказала, што праца не з'яўляецца ў відэароліках выпадкова як элемент грамадскай прасторы. Наадварот, яна была наўмысна інтэграваная туды, каб узмацніць ідэалагічны пасыл. 

Па меркаванні мастака, палітычнае выкарыстанне яго творчасці нанесла яму шкоду. Камбо сцвярджаў, што яму было адмоўлена ў размяшчэнні адной яго Марыяны на адной з выстаў, бо арганізатар баяўся, што наведвальнікі звяжуць яе з творам вельмі левага кірунку.

У ліпені 2021 года парыжскі суд адхіліў пазовы Камбо. Аднак 5 ліпеня 2023 года Апеляцыйны суд адмяніў рашэнне, абавязаўшы Жана-Люка Меляншона і яго партыю выплаціць Камбо 40 000 еўра ў якасці кампенсацыі за шкоду.

«Гэта першае прызнанне французскім правасуддзем аўтарскіх правоў вулічнага мастака. Да гэтага часу графіці ўспрымаліся судамі толькі з крымінальнага, рэпрэсіўнага пункту погляду», —

заявіў Le Monde адвакат Нікаля Тэйёль (Nicolas Le Pays du Teilleul), які прадстаўляе інтарэсы Камбо. На яго думку, мастакі-графіцісты «нарэшце могуць цалкам усвядоміць свае правы і аказацца ў больш выгадным становішчы для іх абмеркавання».

Чытайце яшчэ:

Дом-музей Рэмбранта ў Амстэрдаме арыгінальным спосабам прываблівае моладзь

Рашэнне Вярхоўнага суда Злучаных Штатаў занепакоіла свет мастацтва

Брытанская пара патраціла $250 000, каб прыбраць з дома мурал Бэнксі

Каментары1

  • vik
    14.07.2023
    нi красіва

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне5

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

«20 сутак правёў у камеры з вар'ятам без адной рукі». Маналог палітвязня, які трапіў у калонію за 8 рублёў шкоды5

Украіна страціла ўжо больш за 40% тэрыторыі, якую кантралявала ў Курскай вобласці4

60 беларускіх вёсак засталіся з-за снегападу без электрычнасці

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі2

Машына як з-пад катка. У Лідскім раёне ў аварыі загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей

У Віцебску ставяць самую вялікую ў Еўропе навагоднюю елку2

«Калі б ён пайшоў па іншым шляху, было б па-іншаму». Камандзір Палка Каліноўскага пракаментаваў сітуацыю з Верамейчыкам28

У Францыі бацька некалькі гадоў гвалціў сваю дачку-падлетка і прапаноўваў іншым4

У Мінску ў шматпавярховіку закрылі вокны шчытамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне5

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →