Грамадства1515

«Вот и лес, и опушка, а за ней деревушка…» Рэпер Сярога напісаў песню пра спаленую вёску

Спявак Сяргей Пархоменка, вядомы таксама як рэпер Сярога, напісаў песню пра спаленую нямецкімі нацыстамі падчас Другой сусветнай вайны вёску Ала ў Светлагорскім раёне, паведамляе БелТА.

Сяргей Пархоменка (Сярога)

Вёска Ала была спаленая разам з людзьмі 14 студзеня 1944 года. Тут было загублена 1758 жыццяў, уключаючы 950 дзяцей. У 2024-м споўніцца 80 гадоў з дня гэтай трагедыі, і да гэтай даты спявак Сярога, які пасля 2020 года стаў на пазіцыі выразнай і ўсебаковай падтрымкі рэжыму Лукашэнкі, напісаў адмысловую песню.

Прытым ён сам не хавае таго, што ягоная песня з'явілася не так сабе, а ў працэсе ідэалагічнага змагання, бо, маўляў, «сёння з дапамогай інструментаў прапаганды з боку іншых дзяржаў спрабуюць перапраграмаваць свядомасць людзей», і ягоная песня — «адна з формаў абароны гістарычнай праўды». 

«Каб у свядомасць урэзаўся нейкі вобраз, які будзе лячыць чалавека, які будзе цверазіць чалавека, які будзе накіроўваць чалавека, патрэбна нейкая культурная форма. Фільм, верш, песня», — падкрэсліў Пархоменка.

Кампазіцыя, як мяркуецца, будзе выканана ў сольным і харавым варыянтах, а выконваць яе будуць дзеці.

«Вот и лес, и опушка, а за ней деревушка… слышны крики и стоны людей…», — цытуюцца радкі з гэтай песні.

Эксплуатацыя тэмы Другой сусветнай вайны заўсёды была характэрная для рэжыму Лукашэнкі, а ў апошнія тры гады яна ўвогуле стала ідэалагічным мэйнстрымам. Пастаянна крывадушна нагадваючы пра страты таго часу і замоўчваючы нязручныя для сябе аспекты, а нярэдка ідучы і на прамыя скажэнні ды фальсіфікацыі, лукашысцкія ідэолагі праводзяць зусім не адпаведныя рэчаіснасці паралелі з сучаснасцю.

Праз гэта яны імкнуцца дэманізаваць як сучасны заходні свет, так і ўнутраную нацыянальную апазіцыю, якую хлусліва і беспадстаўна прадстаўляюць як прадаўжальнікаў традыцый нямецкага нацызму. Адначасова тым самым як у сваіх вачах, так і ў вачах свету лукашысты імкнуцца апраўдаць сваю ўласную сённяшнюю бесчалавечнасць і злачыннасць. Новы твор Сяргея Пархоменкі цалкам укладаецца ў агульную ідэалагічную канву прыхільнікаў рэжыму. 

Каментары15

  • Алег
    19.09.2023
    Дупалiз.
  • Каўпак
    19.09.2023
    Калі пад час вайны арудаваў Каўпак, мая бабка ад "партызан" згубіла двух дзяцей. Так што небыліцы распавядайце каму хочаце (арудаваў Лоеўскі, Брагінскі, Хвойніцкі раёны, яшчэ ў Украіне але гэта ня нашая гісторыя. Агулам большасьць карных (дакладней калабарацыйных структур) складалася з былых грамадзян СРСР, трапіўшых у палон. Таму казкі пра нацыстаў мы яшчэ доўга будзем чуць покуль не адкрыюць архівы КДБ.
  • Грошы не пахнуць
    19.09.2023
    Ня дзіва што ад такога сьлізняка жонка зьбегла)))

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтарку лозунга «Стоп таракан» адразу асудзілі завочна, а потым вызвалілі па амністыі4

«Гэта бомба!» Пад Лідай жанчына знайшла зайздросную паляну баравікоў1

У Літве на мяжы з Беларуссю пачынаюцца вучэнні НАТА

У Берліне адкрылі самыя высокія арэлі Еўропы ВІДЭА

У Бабруйску жанчына загінула проста на сваёй кухні

Раман Пратасевіч назваў памер свайго заробку як зваршчыка26

Віталь Гуркоў скончыў спартыўную кар'еру19

«Беларусы хочуць сучаснага бацю». Астапеня пра кандыдата ў прэзідэнты, які задаволіць большасць19

У Старым замку ў Гродне знайшлі сцяну часоў Вітаўта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →