Гісторыя

Выходзіць зборнік выбраных твораў уніяцкага святара Льва Гарошкі

Лявон Юрэвіч і Наталля Гардзіенка ўклалі том «Выбранае», у які ўвайшлі ўспаміны, працы аб рэлігійнай гісторыі Беларусі ды рэфлексія пра беларускую эміграцыю айца Льва Гарошкі, а таксама тэксты пра аўтара, паведамляе Bellit.info.

Кніга выходзіць у межах серыі «Спадчына: агледзіны», заснаванай Згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына» і Беларускім інстытутам навукі і мастацтва пры спрыянні інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.

Грэка-каталіцкі святар Леў Гарошка (1911—1977) шмат займаўся вывучэннем гісторыі хрысціянства ў Беларусі і асабліва мінулага ды сучаснага яму стану Уніяцкай царквы, аналізаваў падзеі ў асяроддзі беларускай эміграцыі пасля Другой сусветнай вайны.

Сёння, калі аднавіліся ганенні на Каталіцкую і Уніяцкую цэрквы ў Беларусі (зрэшты, як і на ўсіх праўдзівых хрысціян), а значная частка беларусаў ізноў вымушаная жыць у замежжы, напісанае айцом Львом у 1940-я — 1950-я гады набывае асаблівую актуальнасць.

Каментары

У Беларусі з'явіўся народны паэт4

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ2

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт4

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →