На конкурсе «Міс Беларусь» гледачоў парадавалі танцам з кувалдамі ВІДЭА
У фінале конкурсу «Міс Беларусь — 2023» паказалі танец, падчас якога босыя хлопцы з залатымі кувалдамі гралі ролю кавалёў, а ўдзельніцы конкурсу ў касцюмах пад нацыянальныя ў гэты час хадзілі па сцэне, заўважыў Reform.by.
У канцы дзяўчаты сабраліся ў гурт пасярод сцэны, а хлопцы з кувалдамі бегалі вакол іх у карагодзе.
У апошні год гэтая кавальская прылада стала злавесным сімвалам дзякуючы дэманстратыўнаму выкарыстанню яго наймітамі ПВК «Вагнер» у якасці інструмента для публічных пазасудовых пакаранняў смерцю. Прадстаўнікі расійскага і беларускага рэжыму таксама дэманстратыўна неаднаразова дарылі кувалды адзін аднаму, а таксама перасылалі іх у пасылках палітычным праціўнікам.
Каментары
Трэба разумець, што ў РБ даўно ўсе конкурсы прыгажосці - сматрыны падсцілак для ўлады. Нармальныя там удзельнічаць не стануць
нормальная женщина не
отдастся первому встречному