Падчас экскурсіі ў Палац Незалежнасці выхаванцам вайскова-патрыятычнага цэнтра спецпадрыхтоўкі «Скіф» з Рэчыцы і абласнога вайскова-патрыятычнага клуба «Доблесць» вайсковай часці 3310 паказалі экспанаты, размешчаныя ў калідорах. На фота, апублікаваным дзяржаўным інфармагенцтвам БелТА, Reform.by заўважыў характэрны экспанат.
На калідорнай выставе заўважаная кувалда ў футляры ад скрыпкі, вельмі падобная да той, якую не так даўно музею ПДВ пры Рэчыцкай раённай гімназіі падарыў камандзір аднаго з атрадаў ПВК «Вагнер» Мікалай Будзько.
На кувалдзе з выставы ў Палацы Незалежнасці можна разабраць дароўны надпіс, які пачынаецца словамі «Александру Григорьевичу…». Што гэта за экспанат, у паведамленні інфармагенцтва не ўдакладняецца.
Кувалда «Вагнера» стала сімвалам ваенных злачынстваў расійскіх вайскоўцаў, ёй «вагнераўцы» публічна і без суда караюць тых, хто перад імі правініўся. Але тыя грамадзяне і палітыкі, якім такія метады даспадобы, ахвотна практыкуюць гларыфікацыю гэтага інструмента і ва ўласнай прапагандзе.
Каментары
Гэткага не было нават пры саўке, пад час якога піянэрыя выглядала нашмат больш вегетарыянскай.
Гітлерюгенд, хунвэйбіны, чырвоныя кхмеры Пал Пота (сярэдні ўзрост байцоў складаў 14 год) і падлеткі ISIL, пуцінская юнармія - арыенціры відавочныя