Праект распавядае пра жыццё зняволенага на 10 гадоў праваабаронцы, яго шматгадовыя намаганні дзеля развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, развіцця нацыянальнай культуры і абароны правоў чалавека.
На ўрачыстым адкрыцці выставы чакаецца
— прэзентацыя Таццянай Нядбай кнігі «Алесь: шлях да пераменаў»;
— прэм’ера дакументальнай стужкі «Bialacki» ад «Маланкі медыя» з прамовай рэжысёра (працягласць 30 хвілін, англійскія субцітры).
Чацвер, 7 верасня, у Інстытуце Пілецкага, Pariser Platz 4a, 10117 Berlin; пачатак у 18:00.
Сустрэча будзе праходзіць на беларускай мове з перакладам на англійскую.
Тэрмін правядзення выставы — з 7 па 21 верасня.
Гадзіны працы Інстытута Пілецкага: аўторак — нядзеля з 10:00 да 18:00, панядзелак — выхадны. Уваход вольны!
Каментары