Усяго патроху11

Каля 75% маладых буслоў гінуць у першы год жыцця падчас міграцыі. Чаму так?

Адлёт буслоў — гэта для нас двайная нагода для смутку. Па-першае, бо болей не пабачым іх на палях і лугах аж да наступнай вясны. А па-другое, многіх з іх, асабліва сёлетні маладняк, чакае смерць, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Фота Дзмітрыя Іванова

Зручныя ўмовы для палёту буслоў — гэта ўзыходныя патокі нагрэтага зямлёй паветра, тэрмікі. Буслы ў часе палёту лунаюць. Калі б яны мусілі пастаянна махаць крыламі, то памерлі б ад знясілення яшчэ да таго, як пакінулі б месца гнездавання.

У кожнай буслінай чарадзе ёсць лідары, якія вырашаюць, калі група адправіцца ў падарожжа, і ёй кіруюць. Яны — найлепшыя авіятары.

Як іх пазнаць? У тэрмічных патоках яны рухаюцца па больш нестандартных маршрутах, шукаючы найлепшыя ўмовы для пад’ёму, як быццам вывучаюць іх метадам спроб і памылак. Таму яны мусяць часта карэктаваць свой палёт. Астатнія буслы назіраюць за іх палётам і падымаюцца па больш стандартных траекторыях.

Маладыя буслы выкарыстоўваюць актыўны палёт (махаюць крыламі) амаль у чвэрць разоў часцей, чым дарослыя. Гэта павялічвае выдаткі энергіі на 14%.

Яны не кампенсуюць яе карацейшым палётам, даўжэйшым адпачынкам або больш інтэнсіўным кармленнем падчас прыпынку. Акрамя таго, яны менш часу надаюць догляду за апярэннем — апаратам, неабходным для палётаў.

Матывацыя, каб паспяваць за вопытнымі птушкамі, мацнейшая за ўсё астатняе.

Калі маладыя не паспяваюць, то адстаюць і далучаюцца да іншай чарады, што адбываецца ўжо ў першыя дні міграцыі. Таму яны не перамяшчаюцца сямейнымі групамі, як прынята лічыць.

Тым больш з улікам абмежаванняў яны часта вылятаюць раней, чым большая частка дарослых, стартуючы з першымі чародамі. Падчас пералёту яны адстаюць ад чародаў па некалькі разоў, кожны раз трапляючы ў новыя. Лятуць, спрабуючы не адставаць ад іх. У выніку выжываюць тыя, хто найлепш дапасаваўся. Такім чынам вылучаюцца наймацнейшыя з наймацнейшых авіятараў.

Ужо на першых хвілінах палёту можна прадказаць, як далёка заляціць малады бусел. Той, хто часцей выкарыстоўвае актыўны палёт падчас міграцыі, будзе зімаваць бліжэй — часта не вылеціць нават з Еўропы. Толькі найлепшыя авіятары далятаюць да Афрыкі.

Але адлёт буслоў — гэта для нас двайная нагода для смутку. Па-першае, бо болей не пабачым іх на палях і лугах аж да наступнай вясны. А па-другое, многіх з іх, асабліва сёлетні маладняк, чакае смерць.

Каля 75% маладых буслоў гіне ў першы год жыцця падчас міграцыі.

Большасць загіне ў выніку паражэння электрычным токам. Астатнія скончаць сваё жыццё ў выніку знясілення, драпежніцтва, сутыкненняў з транспартам або будуць забітыя падчас палёту праз Сірыю або Ліван.

Каментары1

  • "мама, мне тебя жаль"
    03.09.2023
    [Рэд. выдалена]

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх

Усе навіны →
Усе навіны

Хурма, баравікі, памідоры і нават гранаты. Што можна ўхапіць на Камароўцы ў сярэдзіне восені

Беларускі гурт Intelligency выпусціў першы за два гады альбом. Раней хіт August прынёс ім сусветную вядомасць2

У Магілёве пасажырскі аўтобус урэзаўся ў слуп ВІДЭА1

Захворванні на кавід у Мінску за месяц знізіліся на 17 працэнтаў6

Чэргі з фур на выезд з Беларусі прыкметна скараціліся. Чаму так адбываецца?2

Мікрааўтобус жорстка сутыкнуўся з легкавіком у Брэсце, магчыма, ёсць пацярпелыя

Куды падзець яблыкі, альбо Яблычны кекс з сырам4

Беларус закінуў беларусу шайбу ў Канадзе ВІДЭА3

Элітная 155-я брыгада Ціхаакіянскага флоту Расіі страціла 80% складу пад Вуглядарам6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх

Галоўнае
Усе навіны →