Усяго патроху66

У Ліване браканьеры страляюць буслоў дзеля забавы

Калі для нас буслы — сімвал міру і шчасця і мы нецярпліва чакаем іх вясной, то ў іншых частках свету яны аб'ект забавы самага нізкага ўзроўню, піша Gazeta.pl. Браканьеры ў Ліване накіроўваюць зброю ў неба кожны раз, калі бачаць у ім буслоў.

Фота: facebook.com/CABSREPORTS

Пра гэтую ганебную практыку, папулярную у гэтай невялікай блізкаўсходняй краіне, паведамляе Камітэт супраць забівання птушак (CABS), які адсочвае незаконны адстрэл буслоў.

«Цяжка паверыць, але буслоў, якія спрабуюць вярнуцца на месца гнездавання, у Ліване масава адстрэльваюць браканьеры», — напісана на старонцы арганізацыі ў фэйсбуку.

У Ліване да адстрэлу буслоў ставяцца як да забавы. Ліванскія сілы бяспекі арыштавалі аднаго чалавека пасля таго, як актывісты ўбачылі, як група браканьераў страляла ў чараду з каля 500 буслоў. Было яшчэ шмат падобных інцыдэнтаў, расследаванне працягваецца.

Бернард Абі Надэр, ветэрынар, які падрыхтаваў справаздачу аб сітуацыі з мігруючымі птушкамі ў Ліване для Камітэта супраць забівання птушак (CABS), патлумачыў у інтэрвʼю, апублікаваным на сайце bociany.pl, што птушак забіваюць не для спажывання.

«Іх забіваюць паляўнічыя-аматары, якія вельмі маладыя і не маюць ведаў аб паляванні. Яны лічаць паляванне забаўкай, гульнёй (…).

Паляванне — частка ліванскай культуры, але часцей за ўсё самым вялікім поспехам яны лічаць адстрэл птушак, якія ахоўваюцца. Аднак гэта прыводзіць да канфлікту паміж эколагамі і паляўнічымі», — растлумачыў ветэрынар.

Бернард Абі Надэр растлумачыў, што хоць паляванне на буслоў у Ліване забаронена з 2004 года, забарона не выконваецца. «Людзі не паважаюць і недаацэньваюць гэтых птушак», — падкрэсліў ліванец.

Каментары6

  • Что сказать?!
    05.04.2023
    Браконьеры = Подонки.
  • Юзік
    05.04.2023
    Праблему можна вырашыць адстрэлам браканьераў.
  • ...
    05.04.2023
    Обоймы не пожалел бы на каждого ублюдка...

17-гадовы блогер з Гомеля выйграў BMW M4 і вырашыў на грошы ад яго купіць кватэру бяздомнай жанчыне7

17-гадовы блогер з Гомеля выйграў BMW M4 і вырашыў на грошы ад яго купіць кватэру бяздомнай жанчыне

Усе навіны →
Усе навіны

Прымайце вітаміны: сонца мы не пабачым доўга4

Як адрозніваюцца цэны на прадукты ў Мінску і Маскве18

Рызота з грэчкі з курыцай і песта — рэцэпт1

«Гумару я не губляю. Гэта магчымасць рабіць лепшымі дні або хвіліны для кагосьці». Гутарка з Аленай Зуй-Вайцяхоўскай2

У Віцебскай вобласці перакулілася «Лада» з падлеткамі, страшныя наступствы

«Я хачу пазбавіцца ўсіх кліентаў з ноўтбукамі!»: уладальнік сталічнай кавярні падзяліўся болем43

Віктар Бабарыка сустракае дзень нараджэння ў невядомасці — калі ён жывы25

Новая зорка прапаганды кажа, што ўцёк з Польшчы праз рэпрэсіі. Але ён аказаўся махляром з пазыкамі на $370 тысяч4

У Кіеве расійскі дрон трапіў у дом, дзе жыве пасол Эстоніі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

17-гадовы блогер з Гомеля выйграў BMW M4 і вырашыў на грошы ад яго купіць кватэру бяздомнай жанчыне7

17-гадовы блогер з Гомеля выйграў BMW M4 і вырашыў на грошы ад яго купіць кватэру бяздомнай жанчыне

Галоўнае
Усе навіны →