Праз месяц пасля марафону салідарнасці з палітвязнямі «Нам не ўсё адно!» яго прызналі «экстрэмісцкім»
Адпаведнае рашэнне прынята судом Цэнтральнага раёна Мінска 29 жніўня, піша «Вясна».
Марафон салідарнасці з палітвязнямі праходзіў 29—30 ліпеня — падчас яго атрымалася сабраць больш за 574 000 еўра.
Таксама «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» папоўнілі:
- Telegram-каналы «Новая Жизнь Минск / New Life Church Minsk», «Будзьма беларусамі!», «ЧАТ Беларусы ў Ізраілі», «FREEINFOBEL»;
- Сайт і сацсеткі праекта «Штодзень»;
- Старонкі ў Facebook «Церковь «Новая Жизнь», «Budzma Belarusami»;
- Суполка ва «УКантакце» «Беларусь. Экономика и политика (MorningDope)»;
- TikTok-старонкі «Belorussian mapper», «VERDIKT», «бчбандеровка».
Каментары