Гэтым разам беларускі трэнер узначаліў каманду ЛНЗ з Чаркасаў. Пра прызначэнне Алега Дулуба паведаміла прэс-служба клуба.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_08/2023-08-30165935-y9ocw.jpg.webp)
ЛНЗ цяпер ідзе на 14-м месцы з 16-ці ў элітным дывізіёне чэмпіянату Украіны.
Раней беларускі трэнер працаваў са львоўскімі «Карпатамі» і адэскім «Чарнаморцам», а апошнім яго клубам быў ФК «Львоў», які нядаўна прыпыніў сваё існаванне.
У Беларусі Дулуб вядомы па супрацоўніцтве з «Крумкачамі» — адзіным клубам, што выразіў салідарнасць з ахвярамі паслявыбарчага гвалту ў 2020 годзе. Сам трэнер таксама неаднаразова публічна выказваўся і супраць дзяржаўнага гвалту ў Беларусі, і супраць вайны ва Украіне.
Каментары