Гэты выпадак адбыўся ў мінулую суботу ў мястэчку Гальшаны, што ў Ашмянскім раёне. У гэты дзень там ладзілася вяселле, паведамляе гродзенская міліцыя.
Усё ішло добра, пакуль не прайшоў конкурс па зборах грошай «на хлопчыка і дзяўчынку». Традыцыйна ў блакітныя паўзункі кладуць грошы на будучага хлопчыка, у ружовыя — на дзяўчынку. А потым глядзяць, на каго больш сабралі грошай.
Пасля конкурсу госці выйшлі на вуліцу падыхаць свежым паветрам, а супрацоўніца кавярні заўважыла, як тамада бярэ грошы з паўзункоў.
Пра ўбачанае яна распавяла маладым. Тыя звярнуліся ў міліцыю.
Высветлілася, што 48-гадовы тамада скраў 400 рублёў.
Грошы маладым вярнулі, а тамада мае неблагія шанцы ўдасканаліць майстэрства ў калоніі (заведзена справа па артыкуле «крадзеж»).
Каментары