Ратавальнікі дапамаглі карове выбрацца з «пасткі» каля Ганцавічаў
Незвычайнае здарэнне адбылося раніцай 28 жніўня ў ваколіцах райцэнтра Ганцавічы, дзе спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, каб вызваліць карову. Гісторыя завяршылася хэпі-эндам, хоць жывёла напэўна адчула стрэс, піша «Ганцавіцкі час».
Каля дзявятай гадзіны раніцы 28 жніўня незвычайны сігнал паступіў ратавальнікам у Ганцавічах. Ім паведамілі, што ў лясным масіве каля раённага цэнтра карова апынулася ў «пастцы».
Калі работнікі МНС прыбылі да месца выкліку, то высветлілі, што здарылася. Аказалася, жывёліна, якая знаходзілася на выпасе, абкруціла ланцуг вакол дрэва.
Пры дапамозе адмысловай прылады ратавальнікі вызвалілі «закладніцу». Як паўплывала гэтая гісторыя на далейшыя паводзіны каровы, не паведамляецца.
Каментары