Пад Магілёвам трактар з касілкай зачапіў жанчыну, што спала пры дарозе
У аграгарадку Княжыцы Магілёўскага раёна нецвярозая 49-гадовая жанчына легла адпачыць ля дарогі і ледзь не загінула ад лёзаў трактарнай касілкі, паведамілі ва УУС Магілёўскай вобласці.
Трактар касіў траву пры дарозе ў аграгарадку Княжыцы, недалёка ад выезду з населенага пункта. Там жа ляжала і жанчына.
«Трактар «Беларус-92П» зачапіў нецвярозую 49-гадовую жанчыну, якая знаходзілася ў кювеце. Па шчаслівай выпадковасці сур'ёзных траўмаў удалося пазбегнуць», — расказалі ў мясцовай міліцыі.
Каментары