Грамадства

Затрыманага наваполацкага стаматолага асудзілі двойчы

У мінулы панядзелак, 21 жніўня, стала вядома, што наваполацкага стаматолага Аляксандра Грудніцкага з яго жонкай Алай затрымалі пры вяртанні з Літвы ад сына. 22 жніўня ён павінен быў выйсці на працу ў паліклініку №4, але пацыенты яго не дачакаліся. Цяпер стала вядома, што з ім сталася, піша віцебскі рэгіянальны канал.

Паводле наяўнай інфармацыі, сумна вядомая наваполацкая суддзя Зінаіда Балаболава асудзіла лекара двойчы.

17 жніўня быў вынесены прысуд за ўпрыгожванне стаматолагам сваёй фатаграфіі ў інстаграме сцягам Украіны. Аказалася, што Аляксандр размясціў гэты фотаздымак са сцяжкамі Украіны і Грузіі яшчэ ў 2021 годзе падчас адпачынку ў Грузіі. За гэта ён атрымаў 15 сутак арышту паводле арт. 24.23 ч. 1 КаАП Беларусі (пікет).

А ўжо на наступны дзень, 18 жніўня, тая ж Балаболава прысудзіла Грудніцкаму за лайкі ў «Аднакласніках» пастоў суполкі «Хартыя-97» яшчэ 15 сутак арышту паводле арт. 19.11 ч. 2 (распаўсюд «экстрэмізму»).

Алу Грудніцкую суддзя Балаболава судзіла 22 жніўня, але пра вынік гэтага суда пакуль даведацца не ўдалося.

Каментары

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і18

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і

Усе навіны →
Усе навіны

Мінінфарм аднавіў доступ да анлайн-кінатэатра Okko

ГУР заявіў пра забойства пілота расійскага бамбавіка, датычнага да атакі на гандлёвы цэнтр у Краменчугу19

Як жыхары Слуцка праз недавер да ўладаў спалілі будынак суду разам з суддзёй

Сабаленка стала першай ракеткай свету19

Санду заявіла аб беспрэцэдэнтных фальсіфікацыях і паабяцала зрабіць высновы7

Лебядзіны ўшчыльняць загадкавым шматпавярховікам2

Інтрыга захоўваецца на выбарах і рэферэндуме ў Малдове18

У Крыме львы загрызлі супрацоўніцу парку. Год таму жывёл прывезлі з Марыупаля10

Трамп папрацаваў у «Макдональдсе». Так ён рашыў упікнуць Харыс13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і18

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і

Галоўнае
Усе навіны →