Украіна і Расія вядуць баі за «вышкі Бойкі» ў Чорным моры — брытанская разведка
Паміж украінскімі і расійскімі марскімі і паветранымі сіламі ідуць баі за стратэгічна важныя газавыя і нафтавыя платформы ў Чорным моры паміж Крымам і Адэсай — так званыя «вышкі Бойкі», паведамляе «УП» са спасылкаю на Мінабароны Вялікабрытаніі.
У ведамстве зазначаюць, што гэтыя платформы не толькі «кантралююць каштоўныя вуглевадародныя рэсурсы», але, як і востраў Змяіны на захадзе, «могуць выкарыстоўвацца як базы перадавога разгортвання, верталётныя пляцоўкі і для размяшчэння ракетных сістэм далёкага радыуса дзеяння».
Разведка нагадала, што на мінулым тыдні расійскі баявы самалёт абстраляў украінскі вайсковы малы катар, які знаходзіўся ў раёне так званых «вышак Бойкі» на паўночным захадзе мора.
«Пасля поўнамаштабнага ўварвання РФ у 2022 годзе Украіна нанесла ўдары па некалькіх платформах, якія кантралююцца Расіяй. І РФ, і Украіна таксама перыядычна захоплівалі іх», — гаворыцца ў зводцы.
Так званыя «вышкі Бойкі» Расія захапіла падчас анексіі Крыма ў 2014 годзе.
Ідзе прасоўванне да другой лініі абароны, у расіян няма рэзерваў — эксперт пра поспехі УСУ на Мелітопальскім участку фронту
Залужны заявіў амерыканцам, што УСУ на парозе прарыву — The Wall Street Journal
Над Рабоцінам залунаў украінскі сцяг з подпісам Залужнага
«На некалькіх кірунках мы ідзём наперад» — Зяленскі пра контрнаступ
Каментары