«Маё шчасце заўсёды са мной» — Буданаў распавёў, дзе яго жонка
Начальніку Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Кірылу Буданаву і яго жонцы Марʼяне падчас вайны не даводзіцца перажываць дадатковае выпрабаванне расстаннем, бо яны знаходзяцца разам кругласутачна. Такое прызнанне 37-гадовы Буданаў зрабіў у інтэрвʼю «Радыё Свабода», піша Tabloid.
«Маё шчасце заўсёды са мной, таму што мая жонка жыве са мной у офісе, 24 на 7. Раней я ішоў на працу — вяртаўся дадому, а цяпер…» — падзяліўся ён.
На пытанне, ці рамантычны ён чалавек, Буданаў не адказаў, маўляў, гэта лепш ведае жонка. А яшчэ ён «падкарэктаваў» гісторыю, якую ў свой час распавядала ў інтэрвʼю Марʼяна: як у першыя тыдні поўнамаштабнага ўварвання ён парадаваў яе ў дзень нараджэння самаробнай паштоўкай і букетам цюльпанаў, якія дзесьці знайшоў.
«Няпраўда. Ніякага букета я не знайшоў. У той час трошкі было не да кветак, і мне так здаецца, што асабліва іх і не прадавалі. Ну, можа, і памыляюся, але я тады не знайшоў… Я зрабіў са стыкераў, як у першым класе, кветку такую. Усё што змог у той момант», — адзначыў кіраўнік ГУР.
Марʼяна Буданава — псіхолаг паводле адукацыі, дарадца мэра Кіева Віталя Клічко ў пытаннях выяўлення і прадухілення карупцыі ў сферы маладзёжнай палітыкі і спорту.
Каментары
Ну ўявіце, што напісана пра шкоднасьць, калі не УССР, а БССР займаецца нейкага ліха моладзевымі палітыкай і спортам.
ато
шчэ як
Взгляд честный у щастья! Гоблен верит