Эканоміка22

Heineken прадаў расійскі бізнэс вытворцу «Дыхлафоса» за 1 еўра

Нідэрландскі вытворца піва Heineken абвясціў пра продаж свайго расійскага бізнэсу кампаніі Arnest Group, звярнуў увагу Reform.by.

Фота: Arnest Group

«Угода атрымала ўсе неабходныя ўхваленні і завяршае працэс выхаду Heineken з Расіі, пачаты ў сакавіку 2022 года, што пацягне за сабой чаканую агульную сукупную страту 300 млн еўра», — гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

Расійскі бізнэс прададзены за 1 еўра. Усе актывы, уключаючы сем бровараў, пяройдуць новаму ўладальніку. Ён узяў на сябе адказнасць за ўсіх расійскіх супрацоўнікаў Heineken, даўшы ім гарантыі працаўладкавання на найбліжэйшыя тры гады.

Акрамя брэнда Heineken, які быў выведзены з Расіі ў 2022 годзе, на працягу 6 месяцаў будзе згорнута вытворчасць Amstel. Ніякія іншыя міжнародныя брэнды кампаніі не будуць ліцэнзавацца для Расіі, за выключэннем дробных рэгіянальных брэндаў.

«Варыянту вяртання ў Расію няма», — гаворыцца ў заяве Heineken.

«Мы завяршылі свой сыход з Расіі. Апошнія падзеі дэманструюць сур'ёзныя праблемы, з якімі сутыкаюцца буйныя вытворчыя кампаніі пры выхадзе з Расіі. Хоць гэтая ўгода заняла значна больш часу, чым мы спадзяваліся, яна забяспечвае сродкі для існавання нашых супрацоўнікаў і дазваляе нам адказна пакінуць краіну», — пракаментаваў гендырэктар Heineken Дольф ван дэн Брынк.

Arnest Group — найбуйнейшы вытворца парфумерна-касметычнай і гаспадарча-бытавой прадукцыі ў аэразольнай упакоўцы.

Як вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце кампаніі, яна вырабляе антыперспіранты, асвяжальнікі паветра, сродкі для чысткі і мыцця, сродкі для догляду валасоў, рэпеленты і інсектыцыды, у тым ліку «Дыхлафос» i іншыя — усяго больш за 600 найменняў. Кампанія забяспечвае поўны вытворчы цыкл: ад вырабу алюмініевых ёмістасцяў да падрыхтоўкі і напаўнення аэразоляў.

Каментары2

  • даведка
    25.08.2023
    Лидскому пиву такой блажи (продаться за один евро и уйти) не позволили, выкатив штраф по стоимости актива.
  • Пшик
    25.08.2023
    Будут делать готовый коктейль "3 пшика". В 90е так пили пиво, 3 пшика дихлофоса на кружку.

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?13

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?

Усе навіны →
Усе навіны

У адным з двароў Мінска асфальт паклалі вакол прыпаркаванага аўто ФОТАФАКТ1

Беларуска расказала, навошта выдае ў Канадзе родную літаратуру па-англійску

Сцэнарыста з Барысава будуць судзіць за «заклікі да санкцыяў»3

Былая аўстрыйская міністарка, што танчыла з Пуціным, пераехала ў новы дом пад Разанню з катамі, курамі і качкамі1

Шведская зорка хіп-хопа з мінскага пад'езда. Хто такі Yung Lean3

33 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі7

Іранскія хакеры пераслалі крадзеную інфармацыю са штаба Трампа ў штаб Байдэна — ФБР4

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША1

Стала вядома, як будзе выглядаць былы аўтавакзал «Усходні» ў Мінску. Там будзе і лабараторыя дронаў ФОТЫ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?13

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?

Галоўнае
Усе навіны →