Вайна77

Кулеба адказаў крытыкам контрнаступлення

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба пракаментаваў сумневы заходніх аналітыкаў адносна ўкраінскага контрнаступлення і параіў ім быць «асцярожнымі ў сваіх прагнозах і доўгатэрміновых прадказаннях», піша «УП» са спасылкаю на BILD.

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба. Фота: Selcuk Acar / Anadolu Agency via Getty Images

«Мы спакойна ставімся да такіх заяў. На думку неназваных чыноўнікаў, генералаў і аналітыкаў, Украіна павінна была б спыніць сваё існаванне на працягу трох-дзесяці дзён у лютым 2022 года. Цяпер яны мяркуюць, што Украіна не зможа так хутка вярнуць усю сваю тэрыторыю. Гэта сведчыць аб тым, што нават у тых, хто сумняваецца, з часам з'яўляецца больш надзеі», — цытуе выданне Кулебу. 

«Я хачу сказаць, што аналітыкі павінны быць больш асцярожнымі ў сваіх прагнозах і доўгатэрміновых прадказаннях. 

А вось што нам трэба, дык гэта больш доўгатэрміновых магчымасцяў для дасягнення больш кароткатэрміновых вынікаў. Ніколі не недаацэньвайце Украіну. Будзьце ўпэўненыя ў сабе. Майце цярпенне. Перамога — гэта цяжкая праца», — дадаў ён.

У заходняй прэсе ўсё часцей з'яўляюцца скептычныя каментары наконт украінскага контрнаступу. The Washington Post са спасылкай на крыніцы ў амерыканскай разведцы прагназуе, што Украіна не зможа дасягнуць да халадоў ключавой мэты контрнаступлення, а менавіта дайсці да горада Мелітопаля ў Запарожскай вобласці, нават вызваліць Такмак будзе складана, улічваючы тры лініі абароны расіян.

Каментары7

  • не такі як ёсць
    20.08.2023
    Аналітыкі на тое і аналітыкі каб аналізаваць розныя варыянты развіцця падзей. Цалкам нармальная з’ява ў цывілізаваным грамадстве
  • Корж
    20.08.2023
    Змаганне Балта-Чарнаморскага абшару, беларусы, жывицкюе у кайф як нармальныя адэкватныя людзи! Тым больш што за вас есць каму змагацца - Галушка, Бармалеуски, Хмоладзевы паб..
  • Дауно
    20.08.2023
    Яго б у адстауку дауно...

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска9

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

Вельмі дзіўны грыб вырас у Белавежскай пушчы2

Малады хлопец пераехаў у вёску, завёў курэй з козамі і стаў зоркай тыктоку

Сталі вядомыя падрабязнасці жорсткага забойства амерыканскага Z-блогера Бэнтлі ў Данецку11

На рынку нерухомасці Мінска — ажыятаж. Разбіраюць нават элітнае жыллё3

Дырэктар беларускай IT-кампаніі Gurtam назваў галоўны сакрэт поспеху7

У Барысаве перабудуюць кінатэатр побач з саборам. На фасадзе чытаецца брыдкае слова з трох літар14

Сакрэтная служба ЗША ўсур'ёз занялася Іланам Маскам. Усё з-за аднаго твіта2

Буйное ізраільскае выданне абыграла прозвішча Салаўёва на іўрыце. Атрымаўся жорсткі рускі мат3

У Нідэрландах адродзяць створаны беларусам аўтамабільны брэнд1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска9

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска

Галоўнае
Усе навіны →