Культура

Кніга Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» трапіла ў шорт-ліст міжнароднай прэміі

«Трапіць у кароткі спіс — ужо неверагодна», паведаміла ў фэйсбуку выдавецтва «Пфляўмбаўм».

Ціна Вюншман і Ева Вежнавец. Фота: Пфляўмбаўм

«‎Па што ідзеш, воўча?»‎ бярэ новыя вышыні! Галавакружна! Наша Ева Вежнавец і яе перакладчыца на нямецкую Ціна Вюншман — у шорт-лісце Міжнароднай літаратурнай узнагароды!

Гэта нямецкая літаратурная прэмія за замежную прозу, упершыню перакладзеную на нямецкую мову. Трапіць у кароткі спіс — ужо неверагодна. Прэмія прысуджаецца штогод «‎Домам культуры свету» і фондам «Elementarteilchen» з 2009 года. Аўтары-пераможцы атрымліваюць 20 000 еўра, а перакладчыкі — 15 000 еўра», — паведаміла выдавецтва.

Бэстсэлер Евы Вежнавец ‎ для нямецкамоўнай чытацкай аўдыторыі выдала шаноўнае аўстрыйскае выдавецтва Zsolnay Verlag.

Пераможца прэміі будзе абвешчаны 9 верасня ў Гамбургу.

Каментары

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Усе навіны →
Усе навіны

У дзень цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Францыі адбыліся дыверсіі на чыгунцы1

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»3

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»2

95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне1

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?29

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Галоўнае
Усе навіны →